Вы тут

Жыхар Полацка прайграў амаль 14 тысяч рублёў, якія прысвоіў на працы


Буйную нястачу знайшлі супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Полацкага РАУС. Уладальнік крамы запчастак недалічыўся амаль 14 тысяч рублёў. Прычым такая сума «набегла» ўсяго за некалькі месяцаў. Аператыўнікі ўстанавілі, што вінаватым у фінансавых стратах выступіў прадавец гандлёвага аб’екта.


Як паведамляе падрабязнасці аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, 23-гадовы палачанін проста прысвойваў грошы за прададзены тавар. Па словах падазраванага, дзякуючы гэтым «уліванням» ён змог паправіць сваё фінансавае становішча, якое пагоршылася пасля жаніцьбы.

Зрэшты, аказалася, што практычна ўсе атрыманыя крымінальным шляхам грошы малады чалавек адпраўляў не ў сямейны бюджэт, а ў ігральныя ўстановы, заўсёднікам якіх ён быў.

На падазраванага пачалі крымінальную справу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?