Вы тут

Летась на «102» паступіла больш чым 1,1 млн званкоў


60 % з іх было звязана з кампетэнцыяй органаў унутраных спраў. Па астатніх зваротах супрацоўнікі міліцыі кансультавалі грамадзян або накіроўвалі іх у іншыя дзяржаўныя органы.


У той жа час практычна штодзённа спецлінію займаюць асобы, якім патрэбна не дапамога праваахоўнікаў, а магчымасць выказацца на іншыя тэмы або нават абразіць службовых асоб, уключаючы саміх аператараў «102». У мінулым годзе за такія парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута каля 1,6 тысячы чалавек і ўзбуджана 1,7 тысячы крымінальных спраў.

Як адзначыў начальнік упраўлення аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі Юрый КУЛЕШ, усе асобы, якія выказвалі абразы і пагрозы ў адрас супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, устаноўлены і прыцягнуты да адказнасці.

Паважаныя грамадзяне, памятайце, што званкі без прычыны ў міліцыю перашкаджаюць своечасова аказваць дапамогу тым, каму яна патрэбна.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.