Вы тут

Першае пытанне ад Лукашэнкі да народа: ці гатовы плаціць за ўласныя абарону і дзяржаву?


Першае пытанне ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да народа: ці гатовы грамадзяне плаціць за ўласныя абарону і дзяржаву? Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае БелТА.


У пачатку Паслання кіраўнік дзяржавы заявіў, што мае намер адрасаваць народу тры пытанні.

«Да вас, беларускі народ, маё першае пытанне. Але не самае галоўнае. Ці гатовы вы, беларусы, плаціць за ўласную абарону, за ўласную дзяржаву? — спытаў Прэзідэнт. — Падумайце над гэтым».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі Беларусь не будзе мець і не будзе ўмець вырабляць элементарнае ўзбраенне і боепрыпасы, спадзеючыся на тое, што яго можна будзе недзе купіць або нехта яго падорыць, гэта нясе вялікую рызыку. «Таму пастаўлена задача: (вырабляць. — Заўвага БелТА) усё неабходнае для абароны нашай Айчыны, для Узброеных Сіл і тэрытарыяльнай абароны (гэта вельмі важна: каля 300 тысяч чалавек будзе мабілізавана ў войскі тэрытарыяльнай абароны, іх трэба ўзброіць уласнай зброяй і боепрыпасамі). Больш таго, мы замахнуліся на самае сучаснае ўзбраенне, у тым ліку ракетнае, у тым ліку з дапамогай нашых саюзнікаў», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».