Вы тут

БДУІР падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з «БелДЖЫ»


Як паведамляе прэс-служба ўніверсітэта, сумесная работа будзе накіравана на рэалізацыю як навуковых, так і адукацыйных праектаў.


«Вытворчасць легкавых аўтамабілей — новая галіна, якая дынамічна развіваецца ў нашай краіне. Там прымяняюцца самыя сучасныя тэхналогіі. У першую чаргу гэта электроніка: навігатары, адаптыўныя сістэмы, сістэмы актыўнай бяспекі і інш. Каб вырашыць пытанне лакалізацыі вытворчасці, мы павінны вырабляць гэтыя рэчы ў сябе, — падкрэслівае генеральны дырэктар „БелДжы“ Генадзь Свідзерскі.

— Другі аспект датычыцца самога завода. У галіне функцыянуюць сістэмы аўтаматызаванага кіравання вытворчасцю, а ў БДУІР ёсць спецыялісты, якія на сістэмнай аснове працуюць з такімі тэхналогіямі. Нам патрэбны кадры, якія будуць развіваць электроннае аўтамабілебудаванне, а БДУІР патрабуецца база, дзе прымяняюцца такія сучасныя тэхналогіі».

Пры абмеркаванні супрацоўніцтва, размова ішла аб падрыхтоўцы спецыялістаў, падтрымцы навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічных распрацовак і інавацыйных праектаў. Студэнты змогуць праходзіць практыку на вытворчасці, а выкладчыкі — стажыроўку.

«БелДжы» — гэта высокатэхналагічная і рабатызаваная вытворчасць. Такое супрацоўніцтва адкрывае магчымасці для павышэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў. Пры гэтым мы атрымліваем добрую эксперыментальную пляцоўку, на якой можна апрабаваць і рэалізаваць новыя тэхналагічныя распрацоўкі нашых навуковых супрацоўнікаў», — адзначыў рэктар БДУІР Вадзім Богуш.

З падпісаннем пагаднення пачынаецца новы этап развіцця адносін паміж БДУІР і «БелДжы». Цяпер на афіцыйным узроўні арганізацыі змогуць абменьвацца інфармацыяй аб новых задачах, даследаваннях і распрацоўках у галіне машынабудавання і сучасных інфармацыйных тэхналогій, праводзіць сумесныя мерапрыемствы з удзелам супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУІР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.

Культура

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.