Вы тут

У сталічным дзіцячым садку загарэлася электрапліта, эвакуіраваны 128 чалавек


У Мінску з-за ўзгарання электрапліты эвакуіравалі 128 чалавек з дзіцячага сада, у тым ліку 117 дзяцей, паведамілі БелТА ў МНС.


Ратавальнікам 28 студзеня ў 10.26 паступіла паведамленне аб загаранні электрапліты ў памяшканні харчаблока на першым паверсе двухпавярховага будынка ясляў-сада № 284 на пр.Пушкіна.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыяй установы з будынка эвакуіраваны 128 чалавек (з іх 117 дзяцей). Пацярпелых няма.

Прычына загарання высвятляецца.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.