Вы тут

Міждысцыплінарная метадалагічная школа стартавала ў БДУ


Гэты праект накіраваны на выкарыстанне патэнцыялу розных навуковых школ і напрамкаў і ўцягванне супрацоўнікаў у абмеркаванне актуальных пытанняў адукацыі, навукі, грамадска-палітычнай сферы, выпрацоўку эфектыўнага інструментарыя па іх вырашэнні. Таксама адной з мэт пазначана актывізацыя навуковых даследаванняў з улікам заяўленых тэм школы.


Выкладчыкі БДУ з’яўляюцца экспертамі па многіх пытаннях у галінах эканомікі, сацыялогіі, палітыкі, юрыспрудэнцыі, міжнародных адносін, а таксама ў розных напрамках гуманітарных і прыродазнаўчых ведаў. Гэты экспертны патэнцыял БДУ таксама плануецца выкарыстоўваць для павышэння кампетэнцый супрацоўнікаў ВНУ ў разрэзе сацыяльна значных актуальных тэм і своечасовага рэагавання на выклікі часу.

Удзельнічаць у рабоце школы будуць дэканы, іх намеснікі, куратары навучальных груп, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый універсітэта. Заняткі пройдуць у аргдзейнасным фармаце. Прадугледжваецца актыўны ўдзел выкладчыкаў у дыскусіях. 

Першы занятак быў прысвечаны праблематыцы інфармацыйнага ўздзеяння на чалавека. У якасці спікераў выступілі вядучыя педагогі, юрысты, журналісты і палітолагі БДУ. Рэктар БДУ Андрэй Кароль прадставіў у сваім выступленні светапоглядны падыход вырашэння праблем шабланізацыі мыслення і ўкаранення ў навучальны працэс тэхналогіі эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу. Гэта новая метадалогія адукацыі, якая дазваляе ўсіх навучаць аднолькава, але па-рознаму. Яе сутнасць у тым, што студэнт стварае сваю сістэму ведаў, напаўняе свет сваім сэнсам у дыялогу з дасягненнямі чалавецтва, змяняючыся пры гэтым сам. 

Тэму маніпуляцыйных паводзін у сферы міжнародных адносін узняў дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў ФМА Алег Лешанюк. Палітычныя аспекты інфармацыйнага ўздзеяння на грамадства і чалавека прааналізавала загадчыца кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта Ніна Антановіч, а пра асаблівасці ўзнікнення фэйкавых навін расказаў выкладчык факультэта журналістыкі Ігар Каралёў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».