Вы тут

Бяздзейнасць кіраўніка гаспадаркі прывяла да гібелі жывёлы


Бяздзейнасць дырэктара калгасу прывяла да гібелі жывёлы. Распачатая крымінальная справа, паведамілі ў МУС, перадае БелТА.


Аператыўнікі падраздзялення АБЭЗ Пружанскага РАУС выявілі парушэнні ў адной з гаспадарак раёна, якія сталі прычынай склону больш за 220 галоў буйной рагатай жывёлы летась.

Устаноўлена, што 55-гадовы кіраўнік, каб пазбегнуць адказнасці і для стварэння бачнасці спрыяльнай эканамічнай абстаноўкі, наўмысна ўносіў у профільную справаздачу загадзя ілжывыя звесткі.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за бяздзейнасць службовай асобы.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?