Вы тут

Каму патрэбная гэта вайна?


Наталля Тарасенка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:


Фота: pixabay.com

— У штогадовым Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу былі раскрыты самыя актуальныя, надзённыя тэмы, якія даюць магчымасць кожнаму беларусу стварыць цэласную карціну падзей як унутры краіны, так і па-за яе межамі, асэнсаваць новыя рэаліі і выклікі і вызначыць сваё месца ў гэтым складаным свеце.

У інфармацыйным полі ўсё часцей з’яўляюцца інфанагоды, якія прымушаюць задумацца аб крохкасці свету. Абстаноўка ў еўрапейскім рэгіёне з кожным днём абвастраецца. Вельмі нагнятае трывогу і сее паніку сярод еўрапейскай грамадскасці фэйк, які насаджаецца ЗША, аб нападзе Расіі на Украіну. Разглядаецца рэальная магчымасць узброенага канфлікту, развязвання новай вайны на зямлі, якая да гэтага часу не акрыяла ад папярэдняй — Вялікай Айчыннай. Гэта тэма была прааналізавана Кіраўніком дзяржавы адной з першых. Ён сказаў, што прымусіць беларускі народ удзельнічаць у ваенных дзеяннях можна толькі ў двух выпадках — прамога нападзення на Рэспубліку Беларусь або агрэсіі супраць Расіі, з якой у нас агульная граніца ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Але каму патрэбная новая вайна? Рускім, беларусам, палякам, украінцам? Якая маці марыць адправіць на смяротны бой свайго сына? Які наогул народ згодны на ўласнае знішчэнне? Але ёсць тыя, каму выгадна выстаўляць Беларусь і Расію краінамі-агрэсарамі. Грамадская думка жыхароў краін Еўрасаюза і ЗША мэтанакіравана фарміруецца такім чынам, каб апраўдаць перамяшчэнне войскаў НАТА да межаў нашых дзяржаў, перакідку зброі (прычым наступальнага), нарошчванне фінансавання ўзброеных сіл сумежных з намі дзяржаў. Каму патрэбна вайна? Каму гэта выгадна? Хто пацерпіць ад яе развязвання? Адказы ляжаць на паверхні...

Зусім хутка адбудзецца агульнанацыянальны рэферэндум, дзе кожны з нас выкажа сваё меркаванне аб будучыні Радзімы. Цяпер у грамадстве ідзе вельмі важная, карпатлівая і ўдумлівая работа па абнаўленні Асноўнага Закона беларускай дзяржавы. Канстытуцыя павінна адпавядаць рэаліям часу, улічваць інтарэсы ўсіх грамадзян, працаваць на перспектыву. Канстытуцыя, у новай яе рэдакцыі, накіравана ў будучыню і найважнейшы яе пасыл закладзены ў зацвярджэнні адзінства народа, захаванні нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, міру і стабільнасці як асновы развіцця беларускага грамадства, магчымасці рэалізацыі правоў і свабод кожнага грамадзяніна Беларусі.

У артыкуле 18 новай рэдакцыі Канстытуцыі замацоўваецца статус Беларусі як дзяржавы-міратворцы. Тэзіс пра тое, што Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію ў адносінах да іншых дзяржаў, яшчэ раз падкрэслівае міралюбівы характар знешняй палітыкі нашай дзяржавы, якая стаіць на варце мірнага суіснавання ўсіх краін, блізкіх і далёкіх.

Прайшоўшы праз жахі Вялікай Айчыннай вайны, страціўшы кожнага трэцяга свайго жыхара, ведаючы, што такое голад і холад, мы разумеем, што ў вайне выйграе толькі той, для каго яна бізнес, усяго толькі спосаб атрымання грошай на крыві і болі дзяцей і старых. Беларусь была, ёсць і застаецца мірнай краінай. Мы ніколі нікому не пагражалі кровапраліццем і забойствам. Назаўжды ў памяці народнай будзе жыць адмаўленне вайны як спосабу вырашэння любых канфліктаў. Таму беларускі народ і беларуская дзяржава заўсёды выступаюць гарантам і донарам міру і стабільнасці, ствараюць усе неабходныя ўмовы для вырашэння самых вострых пытанняў выключна мірным шляхам.

Каб пачаўся пажар, дастаткова адной запалкі. Народы былога Савецкага Саюза, перажыўшы нечалавечыя выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, атрымалі назаўжды гістарычны апёк, які стрымлівае ўсіх нас ад кроку ў бездань. Азірніцеся, хто штурхае нас у спіну? Каму не важна, як будуць жыць нашы дзеці і ўнукі? Няўжо народам, якіх спрабуюць уцягнуць у канфлікт, не хопіць розуму і цвёрдасці духу, каб спыніць махавік смерці, які ўпарта спрабуюць раскруціць нашы нядобразычліўцы? У нас ёсць наша зямля і мы зробім усё неабходнае для таго, каб жыццё на ёй было шчаслівым. І абараніць родную зямлю, яе межы ў выпадку чаго мы таксама здолеем.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.