Заклікае выстаўка міжнароднага фестывалю дзікай прыроды GOLDEN TURTLE («Залатая чарапаха»), якая ўпершыню завітала ў Мінск. Убачыць работы лепшых фотамастакоў, прысвечаныя прыгажосці і безабароннасці прыроды пяці кантынентаў, можна кожны дзень да 10 лютага 2022 года ў сталічным Палацы мастацтва.
— GOLDEN TURTLE — гэта праект з 16-гадовай гісторый, мэты і задачы якіх — змена экалагічнай свядомасці і паводзін людзей, — адзначыў падчас цырымоніі адкрыцця выстаўкі прэзідэнт Міжнароднага фестывалю дзікай прыроды «Залатая чарапаха» Андрэй Сухінін. — І мы робім гэта не шляхам забарон, дакументаў, а мовай творчасці, выкарыстоўваем кады, зразумелыя кожнаму чалавеку.
«Залатая чарапаха» ўваходзіць у тройку буйнейшых фотаконкурсаў у свеце разам з брытанскім BBC і нямецкім GDT. І ўпершыню за час свайго існавання выстаўка работ-пераможцаў праводзіцца ў іншых краінах СНД, сярод якіх Беларусь стала першай. Акрамя таго, партнёр праекта, інтэрнэт-кампанія OZON не толькі дапамагла арганізаваць яе ў Мінску, але і зрабіла бясплатнай.
— Мы вельмі рады быць партнёрам гэтага важнага і значнага фестывалю, філасофія якога накіравана на захаванне прыроды праз мастацтва, — сказала прадстаўнік кампаніі OZON у Беларусі Ксенія Баталава. — Мы пачалі займацца пытаннямі адказнага спажывання яшчэ восем гадоў таму, увялі ініцыятывы, якія падтрымліваюць ідэю ўстойлівага развіцця. А з 2014 года кампанія рэалізуе маштабную праграму рэсайклінгу, якая дапамагае сартаваць адходы ад анлайн-шопінгу.
— Гэта выстаўка — вялікая падзея для ўсёй краіны, — упэўнены яе куратар Аляксандр Зінкевіч. — Мэтай Палаца мастацтва і Саюза мастакоў заўсёды з’яўляецца знаёмства гледачоў з лепшымі творамі мастацтва. І фота, прадстаўленыя цяпер, — гэта найярчэйшае праўленне мастацтва ад сусветных аўтараў. 171 работа, 171 шэдэўр, 171 унікальны погляд на свет.
У конкурсе «Залатая чарапаха» ўсе фотаработы спаборнічалі ў 12 намінацыях: «Падводны свет», «Мастацтва і вобраз прыроды», «Мікрасвет», «Магія раслін», «Паводзіны жывёлы», «Жывёлы ў асяроддзі пражывання», «Партрэт жывёлы», «Новыя тэхналогіі», «Пейзаж», «Чалавек і прырода», «Прырода вачамі моладзі», «Прырода вачамі дзяцей».
Каб стварыць многія са здымкаў-пераможцаў, іх аўтары шмат часу праводзілі ў складаных прыродных умовах, назіраючы за сваімі героямі і чакаючы выдатнага кадру. А некаторыя шэдэўры нарадзіліся выпадкова. Выкарыстоўвалася і самая розная тэхніка: хтосьці працаваў на сучасных лічбавых фотаапаратах, хтосьці здымаў на плёнку, а хтосьці карыстаўся дапамогай дронаў і фотапастак. Але пры гэтым усе экспанаты выстаўкі аб’ядноўвае арыгінальнасць, гарманічнасць кампазіцыі, мінімальная апрацоўка і, зразумела, любоў да прыроды.
Вераніка КОЛАСАВА
Фота Андрэя ФЕАКЦІСТАВА
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.