Вы тут

Таццяна Рунец: Без моцнай эканомікі — не будзе Беларусі


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец аб Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Парламенту:


— Штогадовае Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі беларускаму народу і Парламенту заўсёды становіцца вялікай палітычнай падзеяй у жыцці краіны і нікога не пакідае абыякавым, — падкрэслівае сенатар. — Цяперашні зварот адрознівае не толькі новы фармат, але і адрасаваныя ўсім нам, жыхарам Беларусі, актуальныя пытанні, якія датычацца захавання суверэнітэту і незалежнасці нашай дзяржавы. 

Яна звяртае ўвагу, што ў Пасланні зроблены акцэнт і на такіх значных кірунках, як падтрымка дзяржавай шматдзетных сем’яў і моладзі, прадстаўленне працуючым грамадзянам пры праходжанні імі абавязковай дыспансерызацыі аднаго дня ў годзе і, вядома ж, захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Акрамя таго, як старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі яна адзначае тэму захавання эканамічнага суверэнітэту Беларусі. 

— І тут давялося пачуць галоўнае: максімальнае стрымліванне неабгрунтаванага росту цэн на спажывецкім рынку і мінімізацыя ўплыву сусветных інфляцыйных працэсаў на эканоміку нашай краіны, — падкрэсліла Таццяна Рунец.

Яна адзначае, што ў Пасланні Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на правільным выкарыстанні экспартнага патэнцыялу Беларусі, разумным удзеле дзяржавы ў рэгуляванні эканомікі, справядлівасці размеркавання выгод.

— Цалкам пагаджуся са словамі нашага лідара, што без моцнай эканомікі не будзе Беларусі. Бо менавіта дзякуючы эканамічнай палітыцы, якая правільна праводзіцца на фоне імклівага росту сусветных коштаў і стагнацыйных чаканняў, а таксама агрэсіўнай санкцыйнай палітыкі калектыўнага Захаду ў дачыненні да Беларусі нам удалося не толькі захаваць рэальны рост заработнай платы на ўзроўні амаль у 105 %, не згарнуўшы пры гэтым ніводнай сацыяльнай праграмы, але і нарасціць будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай больш чым на 14 %, — кажа сенатар.

Яна пераканана: задачы, якія паставіў Прэзідэнт, цалкам апраўданыя і рэальныя. 

— Бо беларускі народ — гэта прыклад працавітасці і мэтанакіраванасці, здольнасці ў адзіным парыве пераадольваць любыя цяжкасці і нягоды. І, напэўна, менавіта ў гэтым прытрымліванні сваім шляхам і заключаецца наша беларуская стратэгія развіцця, — рэзюмуе Таццяна Рунец.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».