Вы тут

З лютага вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму


З 1 лютага зменяцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму, а разам з ім вырастуць дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, надбаўкі да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў, даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, дапамогі па доглядзе інвалідаў 1 групы і пенсіянерам, якія дасягнулі 80 гадоў, сацыяльныя пенсіі.


Такім чынам, на перыяд з 1 лютага да 30 красавіка бягучага года бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 296 рублёў 55 капеек, што на 3 % вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 лістапада 2021 да 31 студзеня 2022 года. Для працаздольнага насельніцтва БПМ складае 329 руб-лёў 35 капеек, для пенсіянераў —224,10 рубля, для дзяцей да трох гадоў — 187,40 рубля, для дзяцей ад трох да шасці гадоў — 259,47 руб-ля, для дзяцей ад шасці да 18 гадоў — 317,33 рубля.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лютага аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Яны павялічыліся з ростам БПМ на тры працэнты.

Так, у сувязі з ростам БПМ і сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у краіне за ІV квартал 2021 года (1 541,60 рубля, рост на 8,8 %) павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў на першае дзіця цяпер складае 539,56 рубля, на другое і наступных дзяцей — 616,64 рубля, на дзіця-інваліда — 693,72 рубля. Тэмп росту памераў дапамогі з лютага 2022 года складае 108,8 % у параўнанні са студзенем 2022 года. У 2022 годзе на выплату дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў запланавана выдаткаваць 1,7 мільярда рублёў.

Павялічыліся і аднаразовыя дапамогі пры нараджэнні дзяцей. Пры нараджэнні першага дзіця выплачваецца 2965 рублёў 50 капеек, другога і наступных — 4151 рубель
70 капеек.

Даплата да пенсій непрацоўным пенсіянерам, якія дасягнулі ўзросту 75 гадоў складае цяпер 55 рублёў 61 капейку, 80 гадоў — 74 рублі 14 капеек. Надбаўкі па доглядзе інвалідаў 1 групы павялічылася да 74 рублёў 14 капеек, пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту — 37 рублёў 7 капеек.

Павышаюцца і мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Сацыяльная пенсія для мужчын, якія дасягнулі ўзросту 65 гадоў, і жанчын з 60 гадоў складае цяпер 148 рублёў 28 капеек.

Нагадаем, гэта планавы перагляд дапамог, даплат да пенсій, сацыяльных і мінімальных працоўных пенсій, які адбываецца кожны квартал.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.