Вы тут

Прадпрыемства «Амкадор» адзначыла 95-годдзе


Лідар нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў холдынгу «Амкадор» з 95-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства. Прэзідэнт звярнуўся да фактаў з гісторыі завода. Паводле яго слоў, стварэнне ў 1927 года фабрыкі «адраджэнне» стала значнай падзеяй для маладой Савецкай Рэспублікі.


— Першы калектыў працаваў з велізарным энтузіязмам, пастаянна пашыраючы асартымент выпускаемай прадукцыі — зачытаў тэкст ад імя Прэзідэнта кіраўнік спраў Прэзідэнта, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Валерый Іваноў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 95-годдзя холдынгу. — У гады Вялікай Айчыннай вайны завод, да таго часу пераназваны ў «Ударнік», у поўнай меры падзяліў лёс Мінска — неаднаразова падвяргаўся бамбаванням і быў практычна цалкам разбураны. Нягледзячы на ўсе цяжкасці рабочыя адразу пасля вызвалення сталіцы на ацалелых станках выпускалі ўсё, у чым мела патрэбу краіна для аднаўлення мірнага жыцця.

У віншавальным адрасе адзначаецца, што дзякуючы неабыякавым і працавітым людзям за дзесяцігоддзі суладнай працы вырас холдынг «Амкадор». Кіраўнік дзяржавы акцэнтуе ўвагу, што цяпер гэта адзін з самых вядомых і паспяховых беларускіх брэндаў. Лідар дзяржавы перакананы: абапіраючыся на шматгадовыя традыцыі, назапашаны вопыт і кампетэнцыі, работнікі прадпрыемства працягваюць развівацца і ўмацоўваць прамысловы і тэхналагічны патэнцыял дзяржавы. Прэзідэнт пажадаў калектыву і ветэранам ААТ «Амкадор» здароўя, дабрабыту, далейшых працоўных поспехаў і мірнага неба над галавой.

Па словах намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрыя Назарава прадпрыемства вытрывала знешні націск і здолела перамагчы. Холдынг «Амкадор» ва ўмовах санкцый прадэманстраваў высокія вынікі сваёй дзейнасці.

— Ва ўмовах санкцый, якія сёння прад’яўляюцца некаторым нашым прадпрыемствам, холдынг прадэманстраваў высокія тэмпы росту вытворчасці — больш за 173 % да ўзроўню мінулага года. Гэта такі невялікі подзвіг. Думаю, што калектыў «Амкадора», які мае свае традыцыі, у прынцыпе, можа, не зважаючы ні на якія абмежаванні, павялічваць і аб’ёмы, і асартымент прадукцыі, а таксама рабіць усё для таго, каб пытанні імпартазамяшчэння былі для яго развязальнымі, — сказаў Валерый Іваноў. — У некаторых выпадках санкцыі па-новаму прымушаюць працаваць і кіраўніцтва, і тэхнічных спецыялістаў, выпускаючы канкурэнтаздольную і запатрабаваную тэхніку не толькі ў нас у рэспубліцы, але і далёка за яе межамі«.

Паводле яго слоў, тэхніка, якая вырабляецца на прадпрыемствах холдынгу, ніколькі не саступае імпартнай, а ў некаторых выпадках нават больш высокапрадукцыйная і, самае галоўнае, у разы танней. «Спектр выпускаемай прадукцыі „Амкадора“ досыць шырокі. Гэта адно з лепшых прадпрыемстваў на сённяшні дзень. Холдынг вырабляе тэхніку, якая запатрабавана, і ёй можна ганарыцца», — канстатаваў ён.

Памочнік Прэзідэнта Валерый Бельскі адзначыў: «Холдынг адзначае свой юбілей выпускам новых узораў прадукцыі, якую сёння нам прадэманстравалі, а таксама ўнікальнымі вынікамі ў частцы кіравання, эканамічнасці і запатрабаванасці на рынку. Краіна, якая можа рабіць такія машыны, здольная забяспечыць добрыя ўмовы для эканамічнага росту і павышэння дабрабыту нашага насельніцтва. „Амкадор“ — гэта здабытак не толькі супрацоўнікаў гэтага прадпрыемства. Гэта здабытак нашай рэспублікі-краіны, якая змагла падрыхтаваць такія кадры, забяспечыла высокі ўзровень адукацыі, для таго каб атрымаць інжынераў, якія могуць працаваць з машынамі, якія не маюць аналагаў, і рабіць прадукцыю, якая адпавядае самым лепшым сусветным узорам».

Ён выказаў упэўненасць, што сёлета, нягледзячы на санкцыйны ціск, «Амкадор» з гонарам вытрымае выпрабаванні і, прыняўшы выклік, зможа на яго адказаць новымі дасягненнямі.

Памочнік Прэзідэнта Аляксандр Косінец падкрэсліў: «Сёння 95-годдзе з дня стварэння вядучага холдынгу машынабудавання нашай дзяржавы. Асабліва трэба адзначыць тую дыверсіфікацыю, якую прайшоў „Амкадор“ за гады суверэнітэту нашай краіны, ператварыўшыся з прадпрыемства, якое займаецца выпускам дарожнай тэхнікі, у шматпрофільную, сучасную, канкурэнтаздольную, неабходную ў многіх галінах вытворчасць».

Ён звярнуў увагу на высокі ўзровень лакалізацыі тэхнікі «Амкадора». «Машыны складаюцца з 80–100% кампанентаў, створаных у холдынгу або прадпрыемствамі нашай краіны», — дадаў памочнік Прэзідэнта.

Уведзеныя санкцыі прыспешылі холдынг дыверсіфікаваць рынкі збыту

Старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынгу Аляксандр Шакуцін адзначыў, што мы павінны не толькі захаваць, але і перадаць будучым пакаленням памяць аб тым, як нашы бацькі і дзяды стваралі завод, як рабілі ўсё магчымае, каб прадпрыемства нават у самых складаных сітуацыях працягвала жыць. Сёння вельмі няпросты час, калі існуюць пастаянныя пагрозы, выклікі, гіперхуткасці і разнастайныя змены.

«У прыватнасці, ужо больш года мы працуем ва ўмовах санкцый. У кароткі тэрмін нам трэба было перабудаваць усю сваю дзейнасць, шукаць новыя рынкі. Але наш калектыў не разгубіўся, мы хутка перагледзелі стратэгію развіцця, пачалі зусім па-іншаму выбудоўваць тавараправодную сетку, асвойваць імпартазамяшчальныя камплектуючыя. З боку органаў улады мы назіралі вялікую падтрымку. Мы ўдзячныя Прэзідэнту, ураду краіны за ўсебаковую дапамогу нашым прадпрыемствам», — сказаў Аляксандр Шакуцін.

Паводле яго слоў, нягледзячы на санкцыі, холдынг летась значна нарасціў аб’ёмы вытворчасці. «Калі 2020 год мы скончылі з тэмпамі росту 155 %, то 2021 год — больш за 173 %. Пры гэтым прадукцыйнасць працы вырасла на 63 %. На працягу мінулага года намі створана 140 навукаёмістых і імпартазамяшчальных камплектуючых. Гэта дазволіла холдынгу ўстойліва працаваць. Мы з аптымізмам глядзім на гэты год і ўпэўненыя, што мэты, якія пастаўлены, будуць паспяхова дасягнуты», — адзначыў ён.

А ўведзеныя санкцыі прымусіла холдынг дыверсіфікаваць рынкі збыту, шукаць новых партнёраў. Прадпрыемства нарасціла пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю, у краіны Азіі і Афрыкі. «Расія нам вельмі дапамагае. У нас добрыя адносіны з усімі яе рэгіёнамі. У прыватнасці, вылучаюцца гранты на падтрымку нашых праектаў, квоты на праектаванне машын і вузлоў, ёсць субсідыі пад нашу тэхніку, аказваецца дапамога па прасоўванні нашых машын у расійскіх рэгіёнах», — распавёў старшыня савета дырэктараў холдынгу.

Гасцям падчас мерапрыемства былі прадэманстраваны больш за 40 найменняў імпартазамяшчальнай прадукцыі. Сярод іх мадэльны шэраг цяжкіх лесанарыхтоўчых машын, уключаючы выраблены сёлета шасціколавы харвестар цяжкага класа AMKODOR FH3061, які складаецца на 95 % з элементнай базы вырабленай прадпрыемствамі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

«Амкадор» аб’ядноўвае 26 юрыдычных асоб, у тым ліку 17 заводаў. У рамках пяці дывізіёнаў — будаўнічыя, лясныя, сельскагаспадарчыя, камунальныя машыны і кампаненты —вырабляецца тэхніка для ўсіх галін эканомікі, а таксама ўласная элементная база. Усяго на прадпрыемствах выпускаецца 6,5 тысячы найменняў прадукцыі, больш за 125 мадэляў і мадыфікацый машын, якія працуюць у 40 краінах свету.

У апошнія гады холдынг узяў курс на інавацыйныя праекты. Іх рэалізацыя стратэгічна важная для аб’яднання, бо асноўная мэта — далейшае развіццё ўласных вытворчасцяў, укараненне новых прагрэсіўных рашэнняў і тэхналогій, захаванне лідарскіх пазіцый на заваяваных рынках і замацаванне дасягнутых вынікаў інтэнсіўна развіваецца напрамкі па вытворчасці шматфункцыянальных машын.

Сяргей КУРКАЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».