Вы тут

Наталля Качанава: Індыя для Беларусі — даўні сябар і партнёр у Азіі


Старшыня Савета Рэспублікі правяла рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў нашай краіне Алокам Раджанам Джа.


Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва па розных напрамкаў двухбаковага парадку дня, закранулі пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. 

Вітаючы госця ў Савеце Рэспублікі, Наталля Качанава асабліва падкрэсліла задавальненне аб асабістага знаёмства. 

— Індыя для Беларусі — даўні сябар і партнёр у Азіі. Мы высока цэнім добрыя ўзаемаадносіны паміж нашымі краінамі, — адзначыла спікер Савета Рэспублікі.

Яна нагадала, што ў красавіку бягучага года будзе адзначацца 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж дзвюма краінамі і, па меркаванні Старшыні Савета Рэспублікі, гэта добры этап і нагода для працягнення двухбаковага супрацоўніцтва.

— Мы высока цэнім той узровень узаемаадносін, які складваецца паміж нашымі краінамі і народамі, — асабліва падкрэсліла Наталля Качанава.

У гутарцы з журналістамі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў таксама акцэнтаваў увагу на тым, што Індыя з’яўляецца найважнейшым партнёрам Рэспублікі Беларусь у Азіі. 

— У нас складваюцца добрыя палітычныя ўзаемаадносіны, развіваецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, — пералічвае ён. — Мы вельмі актыўна падтрымліваем адно аднаго ў міжнародных арганізацыях. Шмат рэалізуецца сумесных ініцыятыў і праектаў. 

Паводле яго слоў, Індыя асабліва важная для нашай краіны з пункту гледжання прасоўвання беларускага экспарту на знешнія рынкі, на рынкі краін дальняй дугі. 

— За апошнія пяць гадоў у нас дынамічна развіваецца ўзаемны гандаль, — кажа сенатар. — У 2020 годзе ўзаемны тавараабарот дасягнуў амаль 600 мільёнаў долараў.

Згодна яго ацэнкі, лічба вельмі важкая. Беларускі бок рэалізуе важныя праекты па пастаўцы кар’ернай тэхнікі, трактароў, іншага абсталявання, харчавання, прадукцыі нафтахімічнай галіны.

— У нас зроблены сур’ёзныя задзелы і добрыя перспектывы, — перакананы старшыня профільнай камісіі. — Таму ўсе зацікаўленыя ведамствы, арганізацыі, Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі ў Індыі прыкладаюць усе неабходныя намаганні, каб надалей развіваць эканамічны патэнцыял двухбаковых адносінаў. 

Паводле слоў Сяргея Рачкова, аб’ём прамых інвестыцый з Індыі на дадзены момант складае амаль пяць мільёнаў долараў. 

— Мы зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з гэтай краіны ў галіне фармацэўтыкі і гэтае супрацоўніцтва працягваецца, — звяртае ўвагу сенатар.

Ён адзначае, што ўзаемны гандаль прадугледжвае і імпарт. У прыватнасці, з Індыі мы, у першую чаргу, імпартуем лекі, у тым ліку для супрацьдзеяння каранавіруснай інфекцыі. 

— Таму Індыя для нас выключна важная краіна, — падкрэслівае Сяргей Рачкоў.

Старшыня профільнай камісіі звяртае ўвагу і на яшчэ адзін значны складнік партнёрства:

— У межах развіцця палітычнага дыялогу мы актыўна ўзаемадзейнічаем з парламентам Індыі, — паведаміў Сяргей Рачкоў. — У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь створана група дружбы, якую ўзначальвае сенатар Ляхаў. Зараз завяршаецца фарміраванне групы дружбы ў парламенце Індыі. 

Ён выказаў спадзяванне, што ў бліжэйшы час парламентарыі абедзвюх краін змогуць абмеркаваць перспектывы развіцця двухбаковых парламенцкіх адносін, распачнуць абмен візітамі і таксама будуць супрацоўнічаць у фармаце ВКС для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня, які закранаюць сферы эканомікі і гуманітарнага супрацоўніцтва.

— Мы гатовы прымаць індыйскіх парламентарыяў у нашай краіне, паказваць яе, інфармаваць аб сапраўднай сітуацыі. Таму ў нас цудоўныя перспектывы для двухбаковага развіцця, — перакананы Сяргей Рачкоў.

Цікавыя лічбы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сферы паслуг. 

Як паведамілі ў профільнай камісіі Савета Рэспублікі, у 2020 годзе экспарт паслуг Рэспублікі Беларусь у Індыю склаў 61 мільён долараў (што складае 112,8 % да ўзроўню 2019 года), з якіх 86 % — гэта паслугі марскога транспарту, 6,2 % — паслугі ў сферы адукацыі. Імпарт індыйскіх паслуг за 2020 год складаў 11 мільёнаў долараў. Сальда склалася станоўчае — 50 мільёнаў. 

За перыяд з студзеня па кастрычнік 2021 экспарт беларускіх паслуг у Індыю склаў 75,8 мільёнаў долараў (159,1 % да аналагічнага перыяду года-папярэдніка), імпарт — 6,5 мільёнаў (81,2 %). Сальда станоўчае — 69,3 мільёна долараў. 

Дарэчы, актыўна рэалізуецца патэнцыял супрацоўніцтва ў сферы нафтаздабычы і нафтаперапрацоўкі. У 2020-2021 гадах РУП «Беларуснафта» выйграла праведзены найбуйнейшай індыйскай нафтагазавай кампаніяй «Oil and Natural Gas Corporation» тэндэр і рэалізавала пілотны праект хімічнага павышэння нафтааддачы пластоў на 6 наземных радовішчах Індыі, прапрацоўваюцца новыя кантракты.

Паслядоўна развіваецца і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. За 9 месяцаў мінулага года ў Беларусь з Індыі былі накіраваны 182,3 тысячы долараў прамых інвестыцый на чыстай аснове. Усяго з студзеня па верасень 2021 года з Індыі паступілі 1,3 мільёны долараў прамых інвестыцый. Назапашванне прамых інвестыцый да 1 кастрычніка 2021-га склала 4,8 мільёнаў долараў. 

Трэба сказаць, што ў нашай краіне рэалізуюцца тры фармацэўтычныя інвестпраекты з удзелам індыйскага боку. Летам 2019-га адбыўся запуск першага этапу будаўніцтва сумеснага Навукова-тэхналагічнага цэнтра па поўным цыкле вытворчасці найноўшых лекаў на базе РПУП «Акадэмфарм». У верасні 2018-га індыйскай кампаніяй Cipla накіраваны першы транш у памеры каля мільёна долараў на развіццё гэтага праекта. Запуск вытворчасці лекаў запланаваны на канец бягучага года — пачатак наступнага.

Пунктамі росту двухбаковага супрацоўніцтва наша краіна бачыць у пастаўках айчыннай кар’ернай і сельскагаспадарчай тэхнікі (кормаўборачных і зернеўборачных камбайнаў, трактароў, навяснога абсталявання), якія адаптаваныя да гарачага і вільготнага клімату.

Перспектыўнымі ж накірункамі двухбаковага супрацоўніцтва Беларусь бачыць пастаўкі гарадскога электратранспарту, пашырэнне экспартуемага ў Індыю асартыменту дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».