Вы тут

Каляндар стрыжак на люты


3 лютага, чацвер. Стрыжка і афарбоўка валасоў непажаданая, можа негатыўна паўплываць на вашу самаацэнку, прывабнасць і настрой.


4 лютага, пятніца. Не варта наведваць салон прыгажосці. На думку астролагаў, у гэты дзень біяхімічныя працэсы ў арганізме запаволеныя, і пасля стрыжкі, зробленай у гэты дзень валасы будуць дрэнна расці.


5 лютага, субота. Стрыжка валасоў у гэты перыяд не рэкамендуецца, пасля яе можа ўзнікнуць себарэя, а валасы пачнуць выпадаць больш чым звычайна.


6 лютага, нядзеля. Лепш адкласці візіт да цырульніка, пасля стрыжкі валасы могуць стаць непаслухмянымі, дрэнна ўкладвацца і доўга адрастаць.


7 лютага, панядзелак. Прафесійны цырульнік створыць ідэальную прычоску. Гэты дзень добры для змены іміджу і стварэння новага вобраза.


8 лютага, аўторак. Гэта добры перыяд для змены прычоскі, падыдзе дзень і для тых, хто жадае абнавіць вобраз. Аднак валасы будуць адрастаць хутка і стануць менш паслухмянымі.


9 лютага, серада. Нейтральны дзень для змены іміджу, ад паходу да цырульніка лепш адмовіцца.


10 лютага, чацвер. Добры дзень для новай прычоскі. Маніпуляцыі з валасамі сёння станоўча паўплываюць на вашыя адносіны з блізкімі.


11 лютага, пятніца. Добры дзень для наведвання майстра. Смела можаце эксперыментаваць, зрабіць іншую прычоску, афарбоўваць валасы ў розныя адценні.


12 лютага, субота. Падстрыгчыся можна, але новая прычоска можа мець недахопы, на структуры валасоў стрыжка адмоўна не адаб’ецца, але настрой можа быць сапсаваны.


13 лютага, нядзеля. Гэты дзень — не падыходзиць для любых маніпуляцый з валасам. Лепш нават устрымлівацца ад мыцця валасоў — скура галавы становіцца вельмі адчувальнай, можа з’явіцца перхаць.


14 лютага, панядзелак. Цудоўны дзень для паходу да майстра і працы са знешнасцю. Стрыжка атрымаецца ідэальнай, колер валасоў парадуе.


15 лютага, аўторак. Праца цырульніка над вашым вобразам дазволіць выглядаць вам цудоўна. Спрыяльны дзень для агульнаўмацавальных працэдур і афарбоўванні валасоў.


16 лютага, серада. Гэты дзень не проста добры для стрыжкі, гэты дзень проста цудоўны, разам з астрыжанымі кончыкамі валасоў сыйдзе частка вашых праблем і клопатаў — бо сёння поўня.


17 лютага, чацвер. Выдатны час для новай прычоскі. Валасы будуць адрастаць раўнамерна і лёгка ўкладвацца.


18 лютага, пятніца. Месяц, які змяншаецца, падорыць умацаванне каранёў, Дзева зробіць валасы паслухмянымі і прыгожымі. Але стрыжка не падыдзе тым, хто хоча каб валасы адраслі хутчэй.


19 лютага, субота. Нейтральны дзень для наведвання салона прыгажосці. Стрыжка не прынясе ярка выяўленага эфекту і радасці.


20 лютага, нядзеля. Пасля сённяшняй стрыжкі валасы будуць здаровымі, моцнымі. Не стрыжыцеся занадта коратка і не мяняйце колер валасоў.


21 лютага, панядзелак. У гэты перыяд можна падраўняць адрослыя кончыкі, афарбаваць валасы ў натуральныя адценні. Не варта кардынальна мяняць імідж, гэта можа прыцягнуць непатрэбныя праблемы.


22 лютага, аўторак. Перыяд павольнага росту валасоў пасля стрыжкі. Раім ісці ў цырульню тым, хто любіць кароткія стрыжкі і каб валасы павольна адрасталі. Стрыжка карысная для здароўя валасоў — яны стануць мацнейшымі.


23 лютага, серада. Новая прычоска дадасць станоўчай энергіі, дапаможа знайсці дакладнае рашэнне, унясе ў жыццё свежыя ўражанні і прыемны настрой.


24 лютага, чацвер. Добры дзень для новай і смелай стрыжкі, пра якую вы даўно марылі.


25 лютага, пятніца. Стрыжка выйдзе акуратнай, са старанна прапрацаванымі дэталямі і выразнымі лініямі. Майстар правільна падбярэ склады для афарбоўвання, завіўкі або лячэння валасоў, улічваючы кожную асаблівасць вашай шавялюры.


26 лютага, субота. Гэты перыяд добры для таго каб зрабіць стрыжку з выразнымі лініямі. Форма прычоскі атрымаецца максімальна прывабнай, а адрастаць валасы будуць не хутка.


27 лютага, нядзеля. Гэты час ідэальна падыходзіць для змены стрыжкі. У гэты перыяд можна смела эксперыментаваць, афарбоўваць валасы ў яркія адценні. Ствараць як вытанчана рамантычныя шматслаёвыя стрыжкі, так і класічны боб ці карэ.


28 лютага, панядзелак. Сённяшні дзень лепш выкарыстоўваць для стварэння экстравагантных і крэатыўных стрыжак. Афарбоўка валасоў пройдзе без эксцэсаў і непаразуменняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?