Вы тут

Андрэй Савіных: Нам трэба вяртацца да традыцыйных каштоўнасцяў


Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных:


«Найперш у выступленні Прэзідэнта я звярнуў увагу на яго ацэнку сітуацыі ў свеце. Упершыню з такога высокага ўзроўню даецца вельмі прадметная і паўнавартасная ацэнка, якім чынам ажыццяўляецца перафармаціраванне сістэмы светаўладкавання. І тут я б перш за ўсё хацеў падкрэсліць з'яўленне новых відаў пагроз. Цяпер усе віды войнаў — гэта гібрыдныя, і ўсе яны рэалізоўваюцца па зусім іншых сцэнарыях. Знешні кантроль над краінай ажыццяўляецца праз перахват дзяржаўнага кіравання. Гэта прадугледжвае стварэнне лжывых уяўленняў аб навакольнай рэальнасці. Сёння ўзброеныя сілы для захопу тэрыторый выкарыстоўваюцца рэдка. Часцей за ўсе, з ліку грамадзян пэўнай краіны фарміруецца пятая калона, кампрадорскія групы, якія пачынаюць дзейнічаць у інтарэсах знешніх цэнтраў уплыву. І такім чынам, звонку навязваецца чужая воля і прымаюцца рашэнні не ў інтарэсах уласнага народа, а ў інтарэсах якіх-небудзь замежных фінансава прамысловых груп. І гэты новы падыход сёння становіцца звычайным амаль усюды. У такіх умовах абараніць грамадства можна толькі з апорай на свае каштоўнасці.

Прэзідэнт асобна гаварыў, што каштоўнасныя арыенціры Беларусі — гэта код нацыі. Нас вельмі доўга кармілі ідэалогіямі спажывання. А сёння мы бачым, як яны разбураюцца, страчваюць сваю прывабнасць, яны па сутнасці вядуць і свет у нікуды, бо напаўняюць толькі жывот, часам пакідаючы чалавека незадаволеным. Нам трэба вяртацца да традыцыйных каштоўнасцяў, да неабходнасці духоўнага і інтэлектуальнага развіцця, да калектыўных каштоўнасцяў, да паразумення, узаемападтрымкі. Гэта з'яўляецца вельмі добрай прышчэпкай супраць маніпулятыўнага роду ўмяшання спажывецкіх ідэалогій.

Вельмі важны аспект, які адзначыў Прэзідэнт, — неабходнасць кансалідаваць намаганні на ўзроўні нашых партнёраў, сяброў і саюзнікаў, з якімі ў нас падобны культурны код і агульныя каштоўнасці. Гэта неабходна, каб сумесна супрацьстаяць пагрозам.

Я хацеў бы адзначыць яшчэ адзін важны момант. Прэзідэнт гаварыў аб неабходнасці абароны нацыянальнай дзяржавы. Па ўсім свеце сёння ідзе атака на нацыянальныя дзяржавы. Іх спрабуюць выставіць гэткім бюракратычным левіяфанам, які не прыносіць карысці. Насамрэч гэта ілжывы пасыл. Найперш, нацыянальная дзяржава — гэта абаронца. Так, у яго работы могуць быць выдаткі. Але менавіта нацыянальная дзяржава з'яўляецца той апорай, якая дапамагае простым людзям захоўваць і агульныя традыцыі, і агульную дзяржаўнасць.

У апошнім пытанні Прэзідэнта выявіўся яшчэ адзін важны аспект — гатоўнасць людзей актыўна, самастойна, без указкі зверху працаваць хоць бы ў інтарэсах уласных сем'яў. Але працуючы ў інтарэсах уласных сем'яў, яны будуць працаваць і ў інтарэсах усёй краіны. Гэты своеасаблівы прадпрымальніцкі дух, які будзе накіраваны на ўласную выгаду, але пры гэтым будзе ўлічваць інтарэсы грамадства, сёння вельмі неабходны. Паколькі толькі дынамічныя пасіянарныя грамадствы сёння могуць забяспечыць належны ўзровень развіцця, для таго каб супрацьстаяць тым глабальным крызісным з'явам, якія растуць сёння ў свеце. Зразумела, што і органы ўлады павінны спрыяць дасягненню дадзенай мэты.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.