Вы тут

Тры кіты беларускай мадэлі


Ірына Сцепаненка, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»:


— Прыйшоў час асэнсавання падзей мінулага і сучаснасці кожным беларусам. Прыйшоў час для фарміравання перспектыў. Таму важна спытаць сябе: што ты зрабіў для сябе, грамадства і сваёй краіны?

Тры пытанні, якія паставіў кіраўнік дзяржавы ў Пасланні — гэта трыяда адзінства інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы. На мой погляд, у гэтых пытаннях змяшчаюцца і адказы на самыя надзённыя праблемы, якія павінны хваляваць кожнага чалавека — бяспека, захаванне незалежнасці і суверэнітэту.

Галоўны пасыл для кожнага неабыякавага да лёсу сваёй краіны беларуса заключаецца ў тым, каб пакінуць пасля сябе штосьці значнае для будучых пакаленняў, не даць разбурыць гістарычную памяць. Лічу, што час дыпламатыі закончыўся. Сёння непажаданая пазіцыя пасіўнага чакання.

Важна своечасова і дастойна адказваць тым, хто прапануе псеўдаальтэрнатывы. Уласнай пазіцыяй адстойваць ідэалы сучаснай Беларусі. Падмуркам для гэтага стала Пасланне Прэзідэнта — па сутнасці, мадэлі развіцця краіны на найбліжэйшую перспектыву. А для нашай грамадскай арганізацыі гэта яшчэ і кірунак дзеяння, выпрацоўка новых падыходаў да работы.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».