Вы тут

Васіль Герасімаў: Важна, каб нашы дзеці і ўнукі ведалі праўду аб гэтай вайне і гераізме людзей


Цікавасць да змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон у грамадскасці вялікая. Пра гэта сведчаць нават такія традыцыйныя ўжо формы зносін прадстаўнікоў улады з насельніцтвам як прамыя тэлефонныя лініі.


У прыватнасці, старшыня камітэта Дзяржкантролю Васіль ГЕРАСІМАЎ падзяліўся сваімі назіраннямі пасля правядзення такой прамой лініі для жыхароў Брэсцкай вобласці. «Напэўна, палова званкоў была звязана не столькі са скаргамі, колькі з прапановамі па паляпшэнні жыцця. Прыемна, што людзі не безуважна паставіліся да змяненняў у Канстытуцыю, — сказаў ён. — Здавалася б, грамадскае абмеркаванне скончылася, але дыскусіі працягваюцца.

Адзін мужчына сябе бачыць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу. Пацікавіўся, якім чынам ён можа там апынуцца. Жанчына тэлефанавала, падтрымлівала кіраўніка дзяржавы наконт замацавання нормы аб недапушчэнні скажэння гістарычнай памяці. Гэта, безумоўна, радуе. Думаю, гэта будзе працягвацца і далей».

У прыватнасці, пенсіянер з Брэста расказаў, што сярод прыяцеляў і суседзяў часта абмяркоўваюць праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. «Людзі выказваюцца, што будзе правільным надаць канстытуцыйны статус Усебеларускаму народнаму сходу. Мы зможам удзельнічаць у прыняцці рашэнняў. Згодны і з тым, што Прэзідэнт перадае частку паўнамоцтваў», — сказаў мужчына. Жыхарка Баранавіч падзялілася, што яе найбольш закранула прапанова замацаваць у Асноўным Законе норму аб захаванні гістарычнай памяці: «Мы памятаем з апавяданняў нашых дзядуль і бабуль гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, колькі людзей загінула, якой цаной Перамога дасталася нашаму народу. У кожнай сям'і вайна адняла чыёсьці жыццё. Вельмі важна, каб нашы дзеці і ўнукі ведалі праўду аб гэтай вайне і гераізме людзей. Нашы бацькі перадалі нам гэтую памяць, а мы павінны перадаць яе далей сваім нашчадкам».

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.