Вы тут

Фарміраванне звычкі непрыняцця


Прыклады ўжывання шкодных рэчываў дзеці часта бяруць з сям'і, так што з бацькамі трэба працаваць вельмі шчыльна, пераканана Зінаіда ВАРАБ'ЁВА, намеснік дырэктара Мінскага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра:


— Фарміраваць негатыўнае стаўленне да алкаголю, наркотыкаў, цыгарэт, насілля, прастытуцыі ў дзіцяці трэба гадоў да сямі. Калі дзіця падрыхтаваць да таго, што пераходзіць вуліцу трэба правільна, гэта павысіць яго бяспеку. Аднак бяспеку ад цыгарэт і наркотыкаў таксама трэба фарміраваць і тлумачыць, што такія рэчывы вельмі дрэнныя.

Каб бацькі маглі правільна выхоўваць дзяцей, ім павінны дапамагчы спецыялісты. Непаўналетнія знаходзяцца ва ўстановах адукацыі практычна ад трох да васямнаццаці гадоў, таму педагогі павінны мець высокія прафесійныя кампетэнцыі. Сацыяльны педагог і педагог-псіхолаг, прынамсі, — вельмі важная адзінка ў школе, якая аказвае сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную дапамогу ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу: настаўнікам, дзецям, бацькам. І калі мы навучым іх працаваць на апярэджанне, ды яшчэ ў школах будуць ладзіцца мерапрыемствы, скіраваныя на прэвентыўныя меры, то атрымаецца вынік. Мы ж дамагліся, нарэшце, каб вітрыны з цыгарэтамі ў крамах былі схаваныя. Затое электронныя цыгарэты цяпер вельмі прыгожа прадаюць і атручваюць нашых дзяцей.

Алкаголь, які ў крамах выстаўлены напаказ, таксама варта хаваць у нейкія закуткі, а не выстаўляць паліцы з ім на шляху да аддзела з хлебам ці малаком. А лепш было б увогуле зрабіць асобны ўваход у лікёра-гарэлачныя аддзелы, а на дзвярах у іх павесіць плакаты, дзе відавочна паказана, да якога стану прыводзіць алкаголь, колькі сацыяльных сірот з-за гэтага з'яўляецца.

Добра было б таксама ўзмацніць адказнасць вытворцаў алкагольнай прадукцыі за атручванне асобы ў розных сэнсах. Калі чалавек становіцца алкаголікам, то функцыянаванне ЛПП і лячэнне ў іх, а таксама далейшае аднаўленне хворага ў соцыуме магло б адбывацца за кошт вытворцаў алкаголю. Цяпер гэта гучыць, канешне, малаверагодна, але хочацца верыць, што ўжыванне шкодных рэчываў калі-небудзь перастане быць праблемнай звычкай.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.