Вы тут

Ініцыятывы Саюзнай дзяржавы


У Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла рабочая нарада, прысвечаная стварэнню «Бібліятэкі часопіса «Союзное государство» (назва ўмоўная).


Удзел у сустрэчы, якую вёў намеснік Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Віктар СІРЭНКА, прынялі акадэмік-сакратар НАНБ акадэмік НАНБ Аляксандр КАВАЛЕНЯ, дырэктар Інстытута гісторыі Акадэміі навук кандыдат гістарычных навук Вадзім ЛАКІЗА, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы доктар філалагічных навук Іван САВЕРЧАНКА, акадэмік Аляксандр ЛАКОТКА, дырэктар Інстытута філасофіі кандыдат філасофскіх навук Анатоль ЛАЗАРЭВІЧ, намеснік дырэктара выдавецтва «Беларуская навука» Станіслаў НІЧЫПАРОВІЧ, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь КАРЛЮКЕВІЧ і іншыя зацікаўленыя асобы. 

Размова ішла пра выданне серыі кніг, якія б адлюстравалі ў мастацка-публіцыстычным характары агульныя для Саюзнай дзяржавы тэмы. Найперш — лёсы тых знакамітых сыноў і дачок Беларусі і Расіі, якія сваёй дзейнасцю, сваімі творчымі, навуковымі здабыткамі могуць і сёння служыць прыкладам для выхавання грамадства, моладзі. 

Мяркуецца, што першыя кнігі згаданага творчага праекта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі пабачаць свет ужо сёлета. 

Сяргей ШЫЧКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?