Вы тут

Лукашэнка: Палезуць — атрымаюць. Вось і ўся вайна


Аляксандр Лукашэнка напачатку размовы нагадаў: нядаўна сустракаўся ў Мінску з дэгелацыяй Тувы (Тывы), ураджэнцам якой з’яўляецца Сяргей Шайгу. Прэзідэнт дадаў: сумесна з тувінцамі плануюць адкрываць у іх рэспубліцы новыя вытворчасці, у тым ліку ў сферы абароны.


«Я заўважыў, што вашы землякі гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю. Гэта добра. Я ўсё планую пабываць там, — сказаў Прэзідэнт і нагадаў, што натхняе яго на візіт у Тыву калега Уладзімір Пуцін. — Мне хочацца там пабываць, паглядзець гэту прыгажосць і ўнікальнасць прыроды. Запар махнуць па прапанове Прэзідэнта Расіі на Далёкі Усход, бо там шмат цікавага».

Пасля размовы пра жыццёвыя пытанні перайшлі да асноўнай нагоды сустрэчы — сумесных вучэнняў Беларусі і Расіі. Па словах Аляксандр Лукашэнкі, для сумесных дзеянняў выбіралі трапны час, каб яны не перашкаджалі сельскай гаспадарцы.

«З Прэзідэнтам двойчы абмяркоўвалі гэтую тэму. Увесь час удасканальвалі задумы. Дзякуй, што вы арганізавалі гэтыя вучэнні. Зусім няшмат часу засталося па перадэслакацыі войскаў з Расійскай Федэрацыі. Тут у нас праблем зусім няма», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, усё, што спланавана, з нашага боку фактычна рэалізавана і з 10-га лютага пачнецца актыўная фазу вучэнняў.

«Зразумела, што пасля вашага прыезду ў Беларусь яшчэ больш пачнецца выцця там (сярод палітычных апанентаў. — „Зв.“). Але гэта іх праблемы. Я хачу сказаць, якую мы асноўную мэту маем на гэтых вучэннях. Усе заўважылі, што мы нямала тэхнікі перадыслацыруем з Расіі ў Беларусь. У тым ліку і сучаснай. Як мы дамаўляліся і з вамі, і з Прэзідэнтам Расіі, для нас вельмі важна, каб нашы ваенныя людзі не проста ўбачылі гэту тэхніку на малюнку, але і памацалі, разам з расіянамі падвучыліся карыстацца гэтай тэхнікай», — патлумачыў Прэзідэнт.

Паводле яго, усю тэхніку, што перадыслакавана, беларусы мяркуюць закупаць сёлета і ў наступным годзе. 

«Гэта вельмі важна дня нашай Саюзнай дзяржавы ў сувязі з тым, як сябе паводзіць і НАТА, і Украіна», — дадаў кіраўнік краіны.

Па-другое, разам імкнуцца ваенныя ведамствы развіваць цэнтры па навучанні беларускіх вайскоўцаў карыстацца навейшымі ўзорамі зброі. Па словах Прэзідэнт, з дапамогай расіян створаны тры цэнтры: два на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і адзін у Беларусі.

Яшчэ адна мэта вучэнняў, пра якую расказаў Аляксандр Лукашэнка, — узмацненне межаў з Украінай.

«Таму і ёсць гэтыя вучэнні. Ваша дапамога вельмі важная, дапаможа вызначыць самыя балючыя кропкі на гэтым кірунку для таго, каб без лішніх страт стварыць гэту абарону на паўднёвых нашых межах. Гэта вельмі важна для Расійскай Федэрацыі. Таму размовы пра вайну, не вайну... Палезуць — атрымаюць. Вось і ўся вайна», — акцэнтаваў Прэзідэнт. 

Ён падзякаваў за падтрымку Беларусі ваенна-касмічнымі сілам Расіі, што, па словах Прэзідэнта, ахалоджваючы дзейнічае на галовы недружалюбных суседзяў.

«Штурхаюць нас да адказу. Ужо некалькі было правакацый, на якія мы маглі адказаць узброена. Разумеюць, што калі мы адкажам, і Расія ў гэта ўцягнецца. Мы пакуль трываем, але правакуюць пастаянна. Таму вам дзякуй, што падтрымліваеце, адгукаецеся на нашы запыты. Мы ў даўгу не застанемся», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Падзякаваў ён і за сумеснае выкананне міратворчай аперацыі ў Казахстане і дадаў, што праз час яна ўвойдзе ў падручнікі.
Сяргей Шайгу паведаміў, што першы этап перакідвання вялікіх груповак войскаў з тэхнікай ідзе да завяршэння.

«Міністэрства абароны Беларусі, Вярхоўны Галоўнакамандуючы далі каманды на разгортванне вялікай сеткі для прыёму такой беспрэцэдэнтнай групоўкі. Але ўсё арганізавана такім чынам, што сёння ёсць нават рэзервы. Не толькі ўсё выдатна арганізавана, але ёсць магчымасць па дадатковым прыёме тэхнікі», — сказаў міністр абароны Расіі.

Па яго словах, у ваенных дзвюх краін запланавана на працягу года больш за 20 сумесных мерапрыемстваў.

«Калі на гэтых вучэннях мы перакідвалі з усходу войскі сюды, да заходніх межаў садружнасці, то на вучэннях „Усход-2022“ (будуць на ўсходзе, па вашым рашэнні Узброеныя Сілы Беларусі будуць у іх удзельнічаць) вялікай групоўцы мае быць на 10 тысяч кіламетраў перабрацца туды», — падкрэсліў міністр абароны Расіі.

Ён працягнуў думку Аляксандра Лукашэнкі наконт міратворчай аперацыі ў Казахстане.

«Дзякуючы аператыўнай рабоце нашых Прэзідэнтаў і вашых калег па АДКБ гэтую аперацыю ўдалося правесці ў самыя сціслыя тэрміны, і як паказвае жыццё, вельмі своечасова», — дадаў Сяргей Шайгу.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.