Вы тут

Бегчы, каб перамагчы – як глядзець лыжныя гонкі на Алімпійскіх гульнях


З лыжамі ўсе знаёмілся яшчэ на школьных уроках фізкульутры. Таму амаль кожны чалавек з імі знаёмы. Але далёка не кожны ўмее на лыжах біць сусветныя рэкорды, ствараць спартыўныя сенсацыі і станавіцца чэмпіёнамі. Гэтым лыжныя гонкі і прыцягваюць увагу.


Асноўныя правілы

У гэтым відзе спорту існуе два тыпу гонак — дыстанцыйныя (на вынослівасць) і спрынт. Гонкі праводзяцца ў двух лыжных стылях. У свабодным стылі спартсмены перастаўляюць ногі з боку ў бок, гэты стыль яшчэ вядомы як каньковы ход. Дадзены стыль дазваляе развіць большую хуткасць, чым класічны. Падчас гонкі класічным стылем лыжнікі рухаюцца наперад, утрымліваючы лыжы паралельна. Таксама гонкі адрозніваюцца па тыпу старта: масс-старт (калі стартуюць разам) ці з асобным стартам (лыжнікі ўходзяць на трасу адзін за адным, а пераожца вызначаецца па часе). 

Асобна вылучаецца такая гонка як скіатлон — гонка з масс-стартам, якая складаецца з дзвюх частак. Першая частка гонкі выконваецца класічным стылем, другая — свабодным. Паміж дзвюма часткамі спартсмен мяняе лыжы. А размяшчэнне на старце другой частцы напрамую залежыць ад вынікаў першай. Прчым перапынка паміж часткамі гонкі няма, спартсмен павінен як мага хутэчй памяняць лыжы і бегчы далей. З-за бесперапыннасці гонкі ўлічваецца толькі канчатковы час, а не сума вынікаў дзвююх частак. Скіатлон яшчэ называюць гонкай пераследу ці пасьютам.

Алімпійскія дысцыпліны

У зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне прымуць удзел 296 лыжнікаў — па 147 мужчын і жанчын.

Жанчыны будуць спаборнічаць у наступных дысцыплінах:

10км, класічны стыль

7.5 + 7.5км скіатлон

Спрынт, вольны стыль

Камандны спрынт, класічны стыль

Эстафета 4×5км

30км мас-старт, вольны стыль

А мужчыны будуць спрачацца за медалі ў такіх відах, як:

15км, класічны стыль

15 + 15км скіатлон

Спрынт, вольны стыль

Камандны спрынт, класічны стыль

Эстафета 4×10 км

50км мас-старт, вольны стыль

За кім сачыць на Алімпійскіх гульнях у Пекіне

Безумоўныя лідары лыжных гонак — нарвежскія спартсмены. І гэта не дзіўна, паколькі свой пачатак гэты від спорту бярэ менавіта ў Нарвегіі. Гэта нацыя ўзначальвае лыжны медальны залік Алімпійскіх гульняў, маючы ў сваім актыве 121 медаль, з іх 47 залатых. На другім месцы — спартсмены са Швецыі, якія выйгралі 80 узнагарод. Ты не менш, спаборніцтвы ў Пекіне могуць змяніць гэты рэйтынг. Самая тытулаваная лыжніца нарвежка Марыт Б’ёрген завяршыла спартыўную кар’еру, падчас якой выйграла 15 алімпійскіх медалёў. На «Тур дэ Скі» ў снежні лепшымі ў жаночай гонцы былі прадстаўніцы Расіі, Нарвегіі, Фінляндыі, Швецыі, Германіі і Аўстрыі. У Пхенчхане ў камандным спрынце амерыканкі Кікан Рэндал і Джэсіка Дзігінс уразілі публіку і саміх сябе, стаўшы першымі лыжніцамі з ЗША, якія выйгралі алімпійскае золата ў гэтым відзе спорту. Сваю форму яны захавалі і праз чатыры годы пасля сваёй перамогі.

На папярэдняй алімпіядзе нарвежац Ёханэс Клеба выйграў тры алімпійскіх золата. Затым паўтарыў гэты хэт-трык на чэмпіянаце свету 2021 году. Яго суайчыннік Эміль Іверсан перамог у гонцы на 50 кіламетраў на чэмпіянаце свету. Моцным лідарам сябе зарэкамендаваў расіянін Аляксандр Бальшуноў. У Пхенчхане ён сабраў тры сярэбраныя медалі, прыйшоў час абмяняць іх на залатыя.

Расклад лыжных гонак на Алімпійскіх гульнях у Пекіне

5 лютага

Жанчыны. 7,5 + 7,5 км скіатлон

6 лютага

Мужчыны. 15 + 15км скіатлон

8 лютага

Жанчыны. Спрынт, вольны стыль. Кваліфікацыя

Мужчыны. Спрынт, вольны стыль. Кваліфікацыя

Жанчыны. Спрынт, вольны стыль. Чвэрцьфіналы

Мужчыны. Спрынт, вольны стыль. Чвэрцьфіналы

Жанчыны. Спрынт, вольны стыль. Паўфіналы

Мужчыны. Спрынт, вольны стыль. Паўфіналы

Жанчыны. Спрынт, вольны стыль. Фінал

Мужчыны. Спрынт, вольны стыль. Фінал

10 лютага

Жанчыны. 10км, класічны стыль

11 лютага

Мужчыны. 15км, класічны стыль

12 лютага

Жанчыны. Эстафета 4 х 5км

13 лютага

Мужчыны. Эстафета 4 х 10 км

16 лютага

Жанчыны. Камандны спрынт, класічны стыль. Паўфіналы

Мужчыны. Камандны спрынт, класічны стыль. Паўфіналы

Жанчыны. Камандны спрынт, класічны стыль. Фінал

Мужчыны. Камандны спрынт, класічны стыль. Фінал

19 лютага

Мужчыны. 50км мас-старт, вольны стыль

20 лютага

Жанчыны. 30км мас-старт вольны стыль

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.