Вы тут

Беларусь прапануе прадукцыю харчовых брэндаў на выставе Gulfood ў Дубаі


З 13 па 17 лютага на міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў Gulfood у Дубаі (ААЭ) будзе прадстаўлена беларуская экспазіцыя Belarus-the Taste of Nature.


Вядучыя айчынныя прадпрыемствы харчовай прамысловасці прадэманструюць гасцям выставы і патэнцыйным партнёрам лепшыя лінейкі мясамалочнай прадукцыі і навінкі вытворчасці.

Сярод удзельнікаў экспазіцыі-вытворцы малочнай прадукцыі «Беллакт», «Малочны свет», «Праймілк», Слуцкі сыраробны камбінат, Лідскі малочна-кансервавы камбінат. Мясную галіну прадставяць «Вялес-Міт», Ваўкавыскі мясакамбінат, Гродзенскі мясакамбінат, Слонімскі мясакамбінат і агракамбінат «Дзяржынскі».

Гэтым разам сярод навінак вытворчасці ад беларускіх прадпрыемстваў будзе лінейка дзіцячага харчавання Bellakt Opti Active ад кампаніі «Беллакт». Як аказалася, сухія малочныя сумесі лінейкі замяняюць натуральнае грудное малако, якія валодаюць падобнымі з ім ўласцівасцямі. Прадукты ўтрымліваюць ліпіды ARA і DHA, неабходныя для паўнавартаснага развіцця імунітэту, галаўнога мозгу і органаў зроку дзіцяці. У складзе іх таксама маюцца алігацукрыды — кампаненты для паляпшэння стрававання, зніжэння рызыкі развіцця алергіі.

Ад прадпрыемства «Малочны свет» на выставе прадэманструюць лінейку мяккіх сыроў і тварожных крэмаў Bela Bovino. Лічыцца, што гэтая прадукцыя карысней тварагу, так як выраблена з дапамогай ультрафільтраціі. Мае шырокі шэраг начынняў — фруктовыя, ягадныя, шакаладныя. Можа ўжывацца для падрыхтоўкі супаў і салат.

Наведвальнікі выставы ўбачаць сыр «Вінгенштэйнскі» з труфелем і сыр «Мадэлан» ад Слуцкага сыраробнага камбіната. Сыр «Мадэлан» мае тэрмін паспявання 2 года. На працягу гэтага часу за ім «даглядаюць» спецыялісты-сыраробы, даючы цалкам раскрыцца яго паху і густу. Прадукт падыходзіць для падрыхтоўкі італьянскіх страў, можа падавацца з садавінай.

Мяккі сыр, выраблены па тэхналогіі італьянскага сыру «Рыкота» ад беларускай кампаніі «Праймілк». Для вытворчасці выкарыстоўваецца канцэнтраваная сыроватка, якая надае сыру саладкавы густ і асаблівыя пажыўныя ўласцівасці.

Беларуская экспазіцыя Belarus-the Taste of Nature размесціцца ў HALL 2 Сусветнага гандлёвага цэнтра Дубая. Нумар стэнда — GF22 D2-2.

У склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць каля 40 прадстаўнікоў топ-менеджменту прадпрыемстваў харчовай галіны, якія гатовыя да прадметных перамоў аб супрацоўніцтве.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Як палескі творца ажыўляе дрэва. Іван Супрунчык і яго жывая гісторыя

Як палескі творца ажыўляе дрэва. Іван Супрунчык і яго жывая гісторыя

Немагчыма злічыць, колькі таленавітых людзей жыве ў Беларусі. Часам вялізны талент можна знайсці нават у невялікай вёсачцы.

Культура

Аляксандр Радзькоў: Аб людзях пісаць складана

Аляксандр Радзькоў: Аб людзях пісаць складана

«Кожны чалавек — гэта космас!»

Грамадства

Да плюс 32! З нядзелі да нас ідзе новая хваля спякоты

Да плюс 32! З нядзелі да нас ідзе новая хваля спякоты

Калі 23 чэрвеня тэмпература паветра была блізкай да кліматычнай нормы.