Вы тут

Як дэпутаты працуюць са зваротамі грамадзян ва Уздзе


Звароты грамадзян — адна з крыніц атрымання інфармацыі, барометр настрояў і запытаў, патрэб жыхароў розных рэгіёнаў. Пытанні ўдасканалення гэтай работы пастаянна на кантролі кіраўніка дзяржавы. Значную ўвагу ў сваіх выбарчых акругах удзяляюць ёй і дэпутаты розных узроўняў. Часцей за ўсё грамадзяне заклапочаны ўзроўнем жыллёва-камунальных паслуг, якасцю дарог. Дзяржаўнаму служачаму важна ўбачыць турботы простага чалавека, выслухаць, дапамагчы, даць кансультацыю, бо далёка не ўсе валодаюць прававой культурай, не разумеюць, куды звяртацца па канкрэтных пытаннях, лічыць старшыня Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Пятровіч. Многія пытанні можна вырашыць на мясцовым узроўні. Галоўнае — накіраваць чалавека ў інстанцыю, у кампетэнцыі якой — вырашэнне яго пытання.


Фота: БелТА

Ігар Анатольевіч кантактуе з людзьмі не толькі падчас прыёмаў грамадзян, прамых тэлефонных ліній. Ён пастаянна выязджае ў працоўныя калектывы, на дні інфармавання, ды і штодня яго кабінет адкрыты для людзей.

— Задача асабіста мая, старшынь сельсаветаў, дэпутатаў — працаваць на апярэджанне, — лічыць Ігар Пятровіч.

На прыём да старшыні прыйшла жанчына. Ужо з парога было відаць, што яна вельмі ўсхваляваная. Заяўніца расказала, што збіраецца разводзіцца з мужам — не зладзілася жыццё, але стрымлівае ад разводу падзел маёмасці. Маўляў, пасадзейнічайце ў падзеле кватэры, бо ўносіла ў яе будаўніцтва чэкі «Маёмасць».

Выслухаўшы заяўніцу, Ігар Пятровіч растлумачыў, што гэтыя пытанні вырашаюцца толькі ў судзе. Збірайце, калі ласка, дакументы, матэрыялы. А суд прыме справядлівае рашэнне, якая доля «квадратаў» будзе належаць вам, якая — мужу. Словам, давёў жанчыне асноўныя моманты, даў кансультацыю.

— Калі заяўнік звярнуўся да мяне, я павінен высветліць сутнасць пытання, накіраваць яго з запытам у адпаведныя інстанцыі, калі гэта не ў маёй кампетэнцыі, — канстатаваў суразмоўнік.

Звароты паступаюць розныя. Гэта ўстаноўка і перанос кантэйнерных пляцовак. Некаму не падабаецца месца іх знаходжання, маўляў, блізка ад дома. Хоць іх уладкаванне ўзгаднілі з усімі службамі — санітарнай, дарожнай, архітэктурнай, з сельскім Саветам: нарматывы і нормы не парушаны. Часам даводзіцца выязджаць са спецыялістамі на месца, высвятляць сутнасць назадаволенасці, даводзіць жыхарам, што няма ніякіх парушэнняў. І пагаджаюцца, што ўсё зроблена правільна, па законе.

— Асноўная задача — даваць максімальную інфармацыю жыхарам раёна, дачнікам, якія прыязджаюць на лета, што мы будзем рабіць для паляпшэння, інфраструктуры. Тады самі па сабе гэтыя звароты будуць здымацца з парадку дня. Напрыклад, кожны год друкуем у раённай газеце «Чырвоная зорка» графік асфальтавання дарог у канкрэтных населеных пунктах, анансуем правядзенне тых ці іншых інжынерных работ. Пры кожнай сустрэчы нагадваю старшыням сельскіх Саветаў, што трэба рабіць для таго, каб зменшыць колькасць зваротаў. Дзесьці лямпачка перагарэла на слупе вулічнага асвятлення, недзе вецер дрэва паваліў... Неабходна аператыўна збіраць інфармацыю і вырашаць пытанні без валакіты.

Людзі хочуць мець у вёсцы асфальт, але немагчыма адначасова ва ўсіх населеных пунктах зрабіць цвёрдае пакрыццё. У першую чаргу выбіраюць самыя дрэнныя, крытычныя дарогі. Летась заасфальтавалі 7 кіламетраў 200 метраў.

— Кожны год праводзім раённыя «Дажынкі». Напярэдадні ўсе сілы кідаем на прывядзенне ў парадак населенага пункта. Напрыклад, у мінулым годзе фестываль прайшоў у аграгарадку Зенькавічы. Заасфальтавалі вуліцу Школьную, частку вуліцы Цэнтральная. Кладзём асфальт толькі ў тым выпадку, калі зробім каналізацыю, інжынерныя сеткі. У горадзе амаль усе вуліцы з цвёрдым пакрыццём, засталося заасфальтаваць чатыры. Думаю, сёлета цалкам закрыем пытанне ў райцэнтры.

— А якія пытанні самыя складаныя? Мабыць, спрэчкі паміж суседзямі, сваякамі, якія не падзялілі маёмасць, зямлю ці нешта іншае? — пацікавілася ў Ігара Анатольевіча.

— Як правіла, пытанні з суседзямі вырашаюцца на ўзроўні сельскіх Саветаў. Старшыні маюць аўтарытэт сярод жыхароў, валодаюць жыццёвым вопытам і стараюцца тушыць канфлікт на ранняй стадыі. Звычайна гэтыя пытанні да ўзроўню раёна не даходзяць. У кагосьці на вёсцы вялікая асабістая падсобная гаспадарка: хатняя птушка, жывёла, якія перашкаджаюць суседзям, што прыязджаюць з Мінска адпачыць на дачу. Выязджаў і я непасрэдна па такіх сітуацыях, запрашаў з сабой галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна, які тлумачыў, што ёсць афіцыйна замацаваныя стандарты, санітарныя нормы: колькі можна на асабістым падворку трымаць курэй, буйной рагатай жывёлы, парсюкоў, правілы іх утрымання, колькі квадратных метраў хлява належыць на адну асобіну, якой павінна быць агароджа.

— Мы імкнёмся быць на крок наперадзе скаргі. Менавіта ў гэтым і заключаецца работа ўсіх органаў улады. Калі своечасова запалім свет на вуліцы, абсталюем кантэйнерныя пляцоўкі, прыбяром смецце, зробім дарогі, скаргаў не будзе..

— Але ж, мяркую, ёсць і пастаянна ўсім незадаволеныя? — запытала ў старшыні райсавета.

— Канешне, прафесійныя хадакі ёсць. Неабходна з імі працаваць, разбірацца ў сітуацыі. І калі зварот не мае пад сабой падставы, то з грамадзянінам спыняем перапіску, — рэзюмаваў Ігар Пятровіч.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.