Вы тут

Алімпійскі дзённік. Біятланісткі рвуцца ў бой


Барацьба за алімпійскія медалі ў Пекіне працягваецца. На трэці дзень галоўных стартаў чатырохгоддзя беларускія спартсмены правераць свае сілы ў канькабежным спорце і біятлоне. 


У біятлоне пачнецца бадай ці не самая адказная гонка алімпійскай праграмы — жаночая індывідуальная гонка. На старт дыстанцыі ў 15 кіламетраў выйдуць Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка і Алена Кручынкіна. 

Алімпійская чэмпіёнка 2018 года ў эстафеце Дзінара Алімбекава сёння — лідар нацыянальнай каманды. Таму і ўвага да яе адпаведная. І давер аматараў Дзінара апраўдвае. У Пекін яна прыехала ў статусе другога нумара сусветнага рэйтынгу. Напрыканцы студзеня яна заняла другое месца ў гонцы з масавым стартам на этапе Кубка свету ў Антхольцы. 

У гэтым сезоне громка аб сабе заявіла і Ганна Сола. Кар’ера гэтай спартсменкі амаль не скончылася ў 2018 годзе, калі яна вырашыла развітацца з біятлонам. Але, на шчасце аматараў і біятлоннай супольнасці, кропку не паставіла. У алімпійскім сезоне Ганна ўжо шэсць разоў падымалася на п’едэстал у рамках Кубка свету. Важна, што чатыры медалі яна заваявала менавіта ў індывідуальных гонках. А ў снежні стала пераможцай у спрынце. 

Не так выдатна складваецца сезон для Ірыны Лешчанка і Алены Кручынкінай. Ірына займае 48-ую пазіцыю ў рэйтынгу Кубка свету. Алена ўвогуле прапусціла апошні перад Гульнямі этап Кубку свету і зараз займае 54-ы радок. 

Індывідуальная жаночая гонка быць лёгкай не абяцае. У Кластары Чжанцзякоў, дзе праходзяць біятлонныя спаборніцтвы 17 градусаў мароза і парывісты вецер. Такі ж прагноз надвор’я і на заўтра. 

Спаборніцтвы па жаночай індывідуальнай гонцы пачнуцца ў 11.30

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?