Вы тут

Канстытуцыя. Галасуем за будучыню!


Рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года


Нарада па выніках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў Канстытуцыі ў Палацы Незалежнасці прайшла 18 студзеня

Калі 20 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ “Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму”, то ўсенароднае абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю было ў поўным разгары. Дакументам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання. Будзе яна ў бюлетэні для галасавання: “Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?”.

Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў працуе "на рэферэндум", яна ж забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і будзе ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.

Больш за месяц на розных пляцоўках краіны ішло ўсенароднае абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. А ў панядзелак, 24 студзеня, стала вядома: збор водгукаў грамадзян на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі завершаны. Падлічана, што ўсяго паступіла амаль 9 тысяч меркаванняў і прапаноў. Іх аналіз паказвае, што большасць з іх прысвечана другому раздзелу Канстытуцыі: у ім ­закранаюцца асабістыя правы і свабоды грамадзян. Уносіліся прапановы па дэталізацыі мер сацыяльнай палітыкі. Напрыклад, прапісаць права кожнага “на атрыманне бясплатнай вышэйшай адукацыі”, “на якаснае і бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя”, і нават аформіць канстытуцыйна “гарантыі доступу да сеткі Інтэрнэт”. Як адзначаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі Андрэй Мацельскі, такія прапановы заслугоўваюць увагі, маюць каштоўнасць для далейшага ўдасканалення заканадаўства па многіх галінах, “бо, вядома ж, у Асноўным законе ўсе гэтыя прапановы прапісаць немагчыма”.

Фота: БелТА

Эксперты адзначалі, што на многіх дыялогавых пляцоўках падымаліся пытанні справядлівасці, устойлівасці ўлады. Як важныя перавагі праекта Канстытуцыі выступоўцы вылучалі ўкараненне Усебеларускага народнага схода як галоўнага інстытута ­народаўладдзя, стварэнне калектыўных механізмаў прыняцця рашэнняў, узмацненне паўнамоцтваў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, больш жорсткае выкананне прынцыпу ўладаў, канстытуцыйны статус абароны традыцыйнай сям’і ды абавязкаў бацькоў па выхаванні дзяцей. Уносіліся прапановы, каб у Канстытуцыі замацаваць міралюбны статус Беларусі.Пры тым спецыялісты ў галіне заканадаўства нагадваюць: Канстытуцыя ёсць грамадская дамова між грамадзянамі, грамадствам і дзяржавай. І аналіз прапаноў паказвае: у Беларусі ёсць запыт на моцную сацыяльную дзяржаву, на захаванне сацыяльных гарантый, якія дзяржава дае грамадзянам. Другі запыт – на самарэалізацыю, удзел грамадзян у абмеркаванні, прыняцці важных для іх рашэнняў. Трэці, ключавы запыт – на абнаўленне і развіццё. Гэта, паводле меркаванняў аналітыкаў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, ёсць запыт на вобраз будучыні, на развіццё Рэспублікі Беларусь, на ўдзел моладзі ды на больш актыўнае жыццё грамадства. Прычым якраз Канстытуцыя заўсёды замацоўвае тыя асноўныя, базавыя ўстаноўкі, якія задаюць гэты вектар будучыні. Але тут важны ўдзел грамадства, дзяржорганаў у рэалізацыі тых рашэнняў, якія будуць замацаваныя ў Канстытуцыі.

Фота: БелТА

Хоць прыём зваротаў ад грамадзян завершаны, грамадскае абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прадаўжаецца, экспертныя групы працуюць у працоўных калектывах. Калі народ адобрыць Канстытуцыю змененую і дапоўненую, то патрэбна будзе шмат папрацаваць, каб прывесці ў адпаведнасць з ёй усё заканадаўства.

Якія змяненні, дапаўненні ўтрымлівае падноўлены варыянт Канстытуцыі – пра тое зацікаўлена гаварылі сябры Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў: ён прайшоў 25 ­студзеня. На пачатку размовы Упаўнаважаны Аляксандр Румак падкрэсліў: ­людзі розных нацыянальнасцяў, веравызнанняў паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – роўныя сярод роўных у краіне. Незалежна ад таго, якія ў іх родавыя карані, колер скуры ці веравызнанне – на беларускай зямлі, дзе яны жывуць, маюць свае дамы, усе роўныя перад законам. Змястоўна расказала ўдзельнікам сустрэчы пра асноўныя навацыі, змяненні ў Канстытуцыі Алена Сямашка – намесніца дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, кіраўніца Інстытута прававых даследаванняў, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Звярнула ўвагу, што беларусы імкнуцца падкрэсліць у артыкулах Канстытуцыі моманты пра агульначалавечыя каштоўнасці, прапісаць наша імкненне да міру, заберажэння суверэнітэту. Што цяпер у Канстытуцыю прапанавана ўнесці палажэнне пра сацыяльную адказнасць кожнага і абавязак рабіць пасільны ўнёсак у развіццё грамадства і дзяржавы.

Упаўнаважаны Аляксандр Румак (злева) гутарыць з кіраўніком Кансультатыўнага міжэтнічнага савета і Мінскага гарадскога армянскага Культурна­асветніцкага таварыства “Айастан” Георгіем Егіазаранам і кіраўніком грузінскага Культурна­асветніцкага таварыства “Мамули” Кахі Пакацашвілі Фота: Іван Ждановіч

Сябры Кансультатыўнага міжэтнічнага савета выказвалі свае прапановы, якія тычыліся, у прыватнасці, двайнога грамадзянства, больш адказнага стаўлення грамадзян да выканання дзяржаўных законаў, высвятлялі: ці будзе ў Беларусі мець прыярытэт міжнароднае права. У ходзе жывой дыскусіі на ўсе пытанні былі атрыманыя высокапрафесійныя адказы, да таго ж Алена Валянцінаўна пакінула сябрам КС свае каардынаты – на далейшую супрацу.

Потым Кансультатыўны міжэтнічны савет прадоўжыў работу пад кіраўніцтвам свайго нязменнага старшыні Георгія Егіазарана. Падводзіліся вынікі працы за мінулы год, абмяркоўваліся планы на будучыню, афармляліся заяўкі на фінансавую дапамогу дыяспарам з боку Упаўнаважанага. Пра тое раскажам наступным разам.

Іван Ждановіч

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Канстытуцыя. Галасуем за будучыню!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.