Вы тут

Абітурыенты з усіх рэгіёнаў краіны наведалі Акадэмію МУС


У галоўнай міліцэйскай ВНУ падчас дня адкрытых дзвярэй таксама пабывалі іх бацькі і настаўнікі. Некаторыя прыехалі цэлымі сем’ямі, класамі, кампаніямі сяброў. Гасцям не толькі расказалі пра работу праваахоўнікаў, а і прадэманстравалі некаторыя аспекты іх дзейнасці. Пункты дактыласкапіі, фіксацыі слядоў злачынства, складання фотаробата, выстаўка ўзбраення і спецыяльных сродкаў, шматлікія прыборы і прыстасаванні — прадстаўнікі кафедраў і курсанты акадэміі толькі і паспявалі адказваць на шматлікія пытанні, а таксама паказваць, як усё ўладкавана. 


Асаблівая ўвага наведвальнікаў была накіравана на тэхніку. Фатаграфавалі, разглядвалі, нават ацанілі яе знутры. Карыстаўся папулярнасцю і стэнд форменнай экіпіроўкі супрацоўнікаў унутраных спраў. 

Тэматычныя пляцоўкі падчас дня адкрытых дзвярэй таксама арганізавалі Следчы камітэт і Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз — у тым ліку для гэтых, а таксама іншых сілавых ведамстваў Акадэмія МУС рыхтуе спецыялістаў. 

Абітурыенты атрымалі паўнавартасную інфармацыю аб парадку паступлення, медыцынскіх патрабаваннях, навучальным працэсе, а таксама далейшай службе афіцэраў-выпускнікоў. На пытанні, якія ўзніклі ў наведвальнікаў, падрабязна адказалі прадстаўнікі міліцэйскай ВНУ. 

Кіраўнік установы расказаў аб тым, што сёння ўяўляе сабой акадэмія, якой матэрыяльна-тэхнічнай базай валодае, наколькі моцны тут прафесарска-выкладчыцкі склад, а таксама ці кожны можа быць супрацоўнікам правапарадку. Начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр ВАСІЛЬЕЎ падкрэсліў, што асноўныя патрабаванні да кандыдатаў — дакладнае жаданне служыць у праваахоўнай сістэме, быць адданым свайму народу і дзяржаве, а таксама адпавядаць усім дзелавым якасцям, якія мы прад’яўляем да сучаснага супрацоўніка. 

Прафесія праваахоўніка карыстаецца папулярнасцю ў сучаснай моладзі. Прычым сярод жадаючых насіць афіцэрскія пагоны нямала і дзяўчат. Штогод апошнія папаўняюць шэрагі курсантаў і ні ў чым не саступаюць хлопцам: ні ў вучобе, ні ў фізічнай падрыхтоўцы. 

Нагадаем, у Акадэмію МУС прымаецца грамадзянская моладзь, учарашнія школьнікі ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў, а таксама супрацоўнікі органаў унутраных спраў да 30 гадоў. Для таго, каб паступіць у міліцэйскую ВНУ, неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў да 15 красавіка і напісаць заяву. Што рабіць далей, вас абавязкова праінфармуюць. 

Вераніка КАНЮТА

Фота: Прэс-служба Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.