Вы тут

Выйшла кніга «Светлыя памкненні артэфактаў: Беларусь на выстаўках XIX — XX стст.»


Размова — пра новую кнігу Андрэя Кіштымава, якая пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская навука», — «Светлыя памкненні артэфактаў: Беларусь на выстаўках XIX — XX стст.»


 У манаграфічным, багата ілюстраваным даследванні, навуковым рэдактарам якога выступае С. Віцязь — расповяд пра выставачную справу на беларускіх землях. Падрабязна разглядаюцца спецыфіка, асаблівасці гэтага працэса. Комплексна даследуюцца дынаміка развіцця выставачнай справы ў XIX — XX стст. Аўтар паказвае тыпы, формы, класіфікацыю выставак, звяртае ўвагу на характар экспанатаў і экспанентаў на іх — з Беларусі. Варта адзначыць, што ў 1829 — 1914 гадах (меней як за стагоддзе!) беларускія экспанаты дэманстраваліся болей як на 250 айчынных і замежных выстаўках. Каля 100 экспанентаў з Беларусі былі прадстаўлены на дзевяці ўніверсальных сусветных выстаўках XIX стагоддзя. Болей 250 — на ўсерасійскіх выстаўках 1882, 1896 і 1913 гг. Даследванне дасведчанага гісторыка Андрэя Кіштымава выканана на базе шырокага кола архіўных крыніц з беларускіх і замежных архіваў. Большасць крыніц упершыню ўводзіцца ў навуковы зварот. Манаграфія будзе карыснай не толькі прафесійным гісторыкам, але і выкладчыкам, студэнтам, дызайнерам, іншым спецыялістам, якія працуюць на развіццё выставачнага бізнеса. 

Кнігу Андрэя Кіштымава «Светлыя памкненні артэфактаў: Беларусь на выстаўках XIX — XX стст.» можна набыць у мінскай кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, дом 72. Несумненна, выданне з’яўляецца важкай падзеяй у беларускай гістарычнай навуцы. Кніга паспрыяе, будзем спадзявацца на гэта, што тэма атрымае пашырэнне ў працах іншых навукоўцаў, краязнаўцаў. Дапаможа і пісьменнікам і журналістам болей дэталёва зазірнуць у гісторыю нядаўняй мінуўшчыны. Прыемна, што ў Год гістарычнай памяці да чытача прыходзяць такія сур’ёзныя выданні. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, кірмаш і многае іншае.

Грамадства

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

Начныя тэмпературы стануць яшчэ ніжэй у пятніцу.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.