Вы тут

“Жалезныя браты” : крокі еднасці


Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Тры дзесяцігоддзі беларуска-кітайскіх адносін і стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва”, якая прайшла ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, падсумавала зробленае ў галіне беларуска-кітайскіх адносін на працягу мінулых трох дзесяцігоддзяў


Фота: БелТА

Высокі ўзровень мерапрыемства засведчылі ганаровыя госці канферэнцыі. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў сустрэчы (канферэнцыя, дарэчы, праводзілася ў фармаце вочным і ў рэжыме анлайн) звярнуліся першы намеснік прэм’ер-міністра урада Беларусі, сустаршыня Беларуска-Кітайскага ўрадавага камітэта па супрацоўніцтве Мікалай СНАПКОЎ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы ­Беларусь Се СЯАЮН, рэктар БДУ Андрэй КАРОЛЬ, старшыня Прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна ІВАНОВА.

Анатоль Тозік

Дырэктар РІКК БДУ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР у 2006 – 2011 гадах  прафесар ­Анатоль ТОЗІК выступіў з дакладам “Асноўныя этапы і вынікі развіцця беларуска-кітайскіх адносін у палітычнай сферы”. Пра навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая расказаў першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей ЧЫЖЫК. Шмат цікавага ў аглядзе здзейсненага і вызначэнні перспектыў беларуска-кітайскіх адносін вылучылі ў сваіх дакладах і акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтва НАН Беларусі акадэмік Аляксандр КАВАЛЕНЯ, кіраўнік Адміністрацыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень” Аляксандр ЯРАШЭНКА, незалежны дырэктар ААТ “Банк развіцця Рэспублікі ­Беларусь”, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР у 2016 – 2020 гадах прафесар Кірыл РУДЫ, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў Алег МАКАРАЎ. Лейтматыў літаральна ўсіх дакладаў: Кітай з’яўляецца прыкладам засваення традыцый і ўзорам рэзультатыўных інавацыйных вышукаў у сённяшнім часе. І другі, досыць важкі акцэнт: Беларусь і Кітай – сапраўдныя “жалезныя браты”, так ацаніла кіраўніцтва КНР беларуска-кітайскія адносіны, месца Беларусі ў знешнепалітычных зацікаўленнях Паднябеснай.

Пляцоўкай, грунтам перспектыўнага развіцця двухбаковых адносін ва ўсе часы з’яўляюцца культура, народная дыпламатыя. І гэтаму на міжнароднай канферэнцыі была нададзена асаблівая ўвага. Да культурных стасункаў у сваім дакладзе звярнуўся Міністр культуры Рэспублікі Беларусь у 2012 – 2017 гадах Барыс СВЯТЛОЎ (яго выступленне мела назву: “Летапіс беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне культуры”). Выступіў на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі з дакладам “Асноўныя напрамкі супрацоўніцтва беларускіх і кітайскіх сродкаў масавай інфармацыі: пачатак, сучасны стан, перспектывы” дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ.

Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн

Ішла гаворка на канферэнцыі і пра цэлы шэраг кніжных, выдавецкіх праектаў, якімі ў апошнія гады асабліва вылучаецца выдавецтва “Мастацкая літаратура”, актыўна праяўляючы супольныя падыходы з кітайскімі кнігавыдаўцамі. Згаданы былі на канферэнцыі і такія важкія творчыя праекты, як анталогіі кітайскай паэзіі “Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая”, “Пялёсткі лотаса і хрызантэмы: Паэты Кітая XX стагоддзя”, народжаныя дзякуючы перакладчыцкаму таленту лаўрэата ­Дзяржпрэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага і выдадзеныя пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі. Асобна прэзентаваўся і праект “Светлыя знакі: Паэты Кітая”, у межах якога пабачылі свет у перакладзе на беларускую мову кнігі паэзіі Ду Фу, Ван Вэя, Лі Бо, Ай Ціна, Сюй Чжымо, Мэн Хаажаня, Вэнь Ідо, Лі Цінчжаа, Ван Гачжэня і іншых кітайскіх класікаў і паэтаў-сучаснікаў. Сярод перакладчыкаў – Юлія Алейчанка, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Бадак, Таццяна Сівец, Навум Гальпяровіч, Рагнед Малахоўскі, Дар’я Нечыпарук, Вераніка Жукавец і іншыя майстры мастацкага слова і маладыя паэты Беларусі.

Несумненна, гуманітарныя, культурна-асветніцкія, кнігавыдавецкія, медыйныя адносіны Беларусі і Кітая ­патрабуюць далейшага развіцця. І яно немагчыма без удзелу ў генерацыі новых ідэй той вялікай каманды кітаістаў, усходазнаўцаў, якая дзякуючы нацыянальнай сістэме адукацыі сфарміравалася ў Беларусі за апошні час. Лідарам, вялікім арганізатарам у гэтай справе, несумненна, з’яўляецца Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ на чале з яго кіраўніком прафесарам Анатолем Тозікам.

Раман Сэрвач

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: “Жалезныя браты” : крокі еднасці

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.