Вы тут

У Беларусі ўводзіцца новы фармат сертыфіката аб вакцынацыі


У Беларусі з 15 лютага 2022 года ўводзіцца новы фармат сертыфіката аб вакцынацыі з размяшчэннем у ім QR-кода для мабільнага дадатку «Падарожнічаю без COVID-19». Таксама з’явіцца адзіная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку асоб, вакцынаваных супраць COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.


Фота: pexels.com

Сертыфікат старога ўзору будзе лічыцца сапраўднымі да даты, указанай на ім. Фарміраванне сертыфіката новага ўзору будзе ажыццяўляцца па жаданні грамадзян, а ўнясенне звестак інфармацыйную сістэму стане абавязковым, растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Для мінімізацыі адміністрацыйнай нагрузкі на работнікаў аховы здароўя прадугледжана ўнясенне інфармацыі з выкарыстаннем медыцынскай інфармацыйнай сістэмы арганізацыі аховы здароўя. У выпадку адсутнасці ў арганізацыі аховы здароўя такой сістэмы інфармацыя будзе ўносіцца з выкарыстаннем партала інфармацыйнай сістэмы.

На час тэставай эксплуатацыі інфармацыйнай сістэмы будзе арганізавана абмежаваная пілотная зона, а сертыфікаты будуць выдавацца бясплатна. Плануецца, што да 1 красавіка 2022 года інфармацыйная сістэма пачне працаваць па ўсёй краіне.

Поўны рэестр арганізацый аховы здароўя, падключаных да інфармацыйнай сістэмы і якія дазваляюць фармаваць QR-код па міжнародных стандартах, размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя ў рубрыцы «Актуальная інфармацыя па папярэджанні інфекцыі COVID-19».

Таксама па жаданні грамадзян можна будзе перааформіць сертыфікат старога ўзору на сертыфікат новага ўзору на бязвыплатнай аснове.

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі: на тэрыторыі Беларусі прад’яўленне так званых COVID-пашпартоў не патрабуецца. Разам з тым з улікам заканадаўства замежных дзяржаў QR-коды са зместам звестак аб завершанай вакцынацыі сталі абавязковым патрабаваннем для бяспечнага падарожжа і наведвання грамадскіх месцаў ва ўмовы пандэміі COVID-19.

Ствараемая інфармацыйная сістэма дазволіць жыхарам Беларусі здзяйсняць падарожжы і дзелавыя паездкі з унясеннем інфармацыі аб вакцынацыі ў мабільны дадатак «Падарожнічаю без COVID-19».

«Падарожнічаю без COVID-19» — праект Фонду лічбавых ініцыятыў Еўразійскага банка развіцця (ФЦІ ЕАБР). Задача прыкладання — забяспечыць свабоднае і бяспечнае перамяшчэнне грамадзян паміж краінамі ва ўмовах пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Прыкладанне выкарыстоўваецца на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама Таджыкістана, Узбекістана, Азербайджана і Малдовы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».