Вы тут

Сенатар разгледзеў зварот аб функцыянаванні вясковай школы


Учора старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч наведаў Магілёўскую вобласць і сустрэўся з жыхарамі Бялыніцкага раёна з тым, каб на ўласныя вочы ўбачыць сутнасць аргументаў, прыведзеных у лісце. 


Для дэталёвага вывучэння сітуацыі сенатар сумесна з прадстаўнікамі міністэрства адукацыі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і Бялыніцкага райвыканкама правёў нараду па пытаннях функцыянавання ўстановы адукацыі з выездам на месца.

У прыватнасці, бацькоў, педагагічную грамадскасць, мясцовых жыхароў вёскі Малы Кудзін хвалюе пытанне ліквідацыі базавай школы. Рашэнне аб яе закрыцці было прынята ў лістападзе мінулага года Бялыніцкім райвыканкамам у сувязі з аварыйным станам школы (гаворка датычылася разбурэння яе апорных канструкцый). Безумоўна, адукацыйны працэс ад гэтага не спыніцца, яго вырашана арганізаваць на базе Галоўчынскай сярэдняй школа гэтага ж раёна.

— Школа у нашым жыцці адыгрывае вялікую ролю. Тут мы атрымліваем усе неабходныя веды, дзякуючы якім вызначаемся з будучай прафесіяй, знаходзім сваё месца ў жыцці, — падкрэсліў значнасць установы адукацыі ў жыцці кожнага чалавека Віктар Лісковіч. 

Ён падкрэсліў: закрыццё ў вёсках малакамплектных школ заўсёды праходзіць вельмі балюча, прычым як для саміх дзяцей і іх бацькоў, так і для педагогаў. 

— Усё ж такі школа застаецца адукацыйным і культурным цэнтрам жыцця вяскоўцаў, — лічыць ён.

Тым не менш сенатар акцэнтуе ўвагу на тым, што пытанні забеспячэння бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі прыярытэтныя ў дзяржаўных структур. 

— У нашай краіне паняцці «ўстанова адукацыі» і «бяспека» па-ранейшаму стаяць у адным шэрагу. Так было, ёсць і будзе. І мы па праве гэтым ганарымся. Бацькі не павінны баяцца за сваіх дзяцей, адпраўляючы іх у дзіцячы садок, школу ці каледж, — падкрэсліў сенатар.

Як паведамілі ў профільнай камісіі, пытанне застаецца на кантролі Савета Рэспублікі, будзе і ў далейшым дэталёва прапрацоўвацца з зацікаўленымі бакамі.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.