Вы тут

Сенатар: Грамадзяне актыўна ўдзельнічаюць у актуалізацыі Асноўнага Закона


Такую думку выказаў член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар ДВА «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка на сустрэчы з калектывам дзяржаўнай установы «Дзяржэнергагазнагляд».


Падчас размовы сенатар падрабязна расказаў аб дзейнасці Савета Рэспублікі, накіраванай на забеспячэнне прыняцця якасных і дакладна прапрацаваных заканапраектаў. Асаблівую ўвагу ён надаў рэспубліканскаму рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, правядзенне якога запланавана 27 лютага. 

— Вялікае значэнне мае тое, што грамадзяне актыўна ўдзельнічаюць у актуалізацыі Асноўнага Закона краіны. За ўвесь час было ўнесена звыш сямі тысяч прапаноў, — паведаміў Аляксей Кушнарэнка.

Таксама парламентарый адзначыў важнасць з’яўлення новага раздзела ў праекце Канстытуцыі і ролі Усебеларускага народнага сходу, падчас якога дэлегаты будуць вызначаць стратэгію развіцця нашай краіны.

Нададзена ўвага дапаўненням аб гістарычнай памяці і гераічным мінулым беларускага народа, традыцыйным сямейным каштоўнасцям, клопаце грамадзян аб сваім здароўі, а таксама стварэнні неабходных умоў для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў грамадскім жыцці.

Сенатар звярнуў увагу калектыва на словы кіраўніка дзяржавы, сказаныя на Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу аб беларускай стратэгіі развіцця: «Ва ўмовах глабальнай нявызначанасці беларуская стратэгія развіцця можа быць толькі адна: ісці сваім шляхам, жыць уласным розумам, будаваць будучыню на трывалым падмурку народнага адзінства». 

У завяршэнне сустрэчы кіраўнік заклікаў калектыў да актыўнага ўдзелу ў рэспубліканскім рэферэндуме і вызначэнні будучыні нашай краіны.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».