Вы тут

Алімпійскі дзённік. Беларусаў сустрэлі па адзенні


У сераду на Алімпійскіх гульнях у Пекіне з беларускіх спартсменаў на старт выйшла толькі гарналыжніца Марыя Шканава, якая, на жаль, засталася без медаля. Але сваё прызнанне атрымала форма беларускіх алімпійцаў.


Вядомыя сусветныя выданні адзначылі форму зборнай Беларусі на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне у прэс-службе НАК Беларусі. Амерыканскі часопіс People склаў рэйтынг найлепшых касцюмаў на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды. Форма беларускіх спартсменаў заняла ў гэтым спісе 11-е месца. «Каманда Беларусі прадставіла маляўнічую ўніформу, дзе прынт на шаліках адпавядае арнаменту на нацыянальным сцягу», — гаворыцца ў каментарыі. Дызайн беларускай формы адзначыў і партал Insider.com. У прыватнасці, аўтар звярнуў увагу на Ігната Галавацюка і Ганну Ніфонтаву: «Сцяганосцы каманды Беларусі з’явіліся на арэне ў стыльнай форме, якую падкрэслілі цудоўныя шалікі».

На Гульні ў Пекіне беларускія спартсмены прыехалі ў экіпіроўцы ад айчыннага вытворцы — кампаніі «Сола-Пінск». Дызайн адзення распрацаваны супрацоўнікамі кампаніі сумесна са спецыялістамі НАК

Гарналыжны спорт. Марыя Шканава, якая сёння выступала ў слаламе, размясцілася на 20-м радку выніковага пратаколу. Пасля першай спробы спаборніцтваў у слаламе Марыя ішла на 25-й пазіцыі, але на другой трасе паказала высокі 11-ы вынік. Па суме двух заездаў — 20-е месца. Гэта лепшы вынік Марыі на алімпіядах. У 2018 годзе яна была 28-й, у 2014 годзе — 29-й, а ў 2010-м заняла 38-е месца.

«Сваё выступленне ацэньваю на выдатна, я вельмі задаволеная тым, што паказала свой лепшы вынік у кар’еры. Вядома, перад гонкай было вельмі хвалююча, роўна як і ўсе гэтыя дні, пакуль мы трэніраваліся. Тут даволі спецыфічны снег, вельмі своеасаблівы, было цяжка да яго прывыкнуць. Але ў мяне гэта атрымалася, чаму я вельмі рада», — падзялілася эмоцыямі Шканава ў інтэрв’ю з прэс-службай Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

На гэтым алімпійскае выступленне Марыі Шканавай не заканчваецца. Яна плануе выступіць 11 лютага ў супергіганце.

Алімпійскай чэмпіёнкай у слаламе стала славацкая спартсменка Петра Влхова. Для Славакіі гэта першы алімпійскі медаль у горных лыжах. На другім месцы чэмпіёнка свету ў слаламе Катарына Лінсбергер з Аўстрыі. Трэцяе месца заняла швейцарка Вэндзі Холдэнер.

Фрыстайл. Сёння былі разыграны медалі ў біг-эйры. Пераможцам стаў нарвежскі фрыстайліст Бірк Рууд. Залаты медаль яму прынёс вынік у 187,75 балаў, што амаль на 5 балаў больш за суму сярэбранага прызёра Колбі Стывенсана, які заняў 2-е месца. Бронзавую ўзнагароду выйграў ветэран фрыстайла са Швецыі Хенрык Харлаут, які набраў 181 бал.

Снаўборд. Алімпійскія медалі ў дысцыпліне борд-крос знайшлі сваіх гераінь. Пераможцай стала амерыканская спартсменка Ліндсі Джакобелліс, 36-гадовая снаўбардзістка з’яўляецца шасціразовай чэмпіёнкай свету. Другое месца ў алімпійскім фінале заняла францужанка Хлоя Траспеш, на бронзавай пазіцыі фінішавала Мерыета О’Дайн з Канады.

Лыжнае двухбор’е. Размеркаваны першы камплект медалёў у лыжным двухбор’і. Гэты від спорту спалучае ў сабе лыжныя гонкі і скачкі на лыжах з трампліна. Алімпійскім чэмпіёнам стаў немец Вінцэнц Гайгер. Другое месца заняў нарвежац Йорген Граабак, на трэцяй пазіцыі — аўстрыец Лукас Грайдерэр. Беларускія спартсмены ў гэтым відзе праграмы не задзейнічаны.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.