Вы тут

Эстафета творчасці ад Змітрака Бядулі


У літаратурным конкурсе “Беларускі салавей”, прымеркаваным да 135-х угодкаў Змітрака Бядулі, было больш за 800 удзельнікаў


У галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўрачыста ўшанавалі пераможцаў конкурсу. Ладзіўся ён у рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, быў ініцыяваны летась Нацыянальнай бібліятэкай пры ўдзеле газеты “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкай газеты”, часопіса “Бярозка”, Вялікага тэатра Беларусі, Тэатра юнага гледача, канала “Культура” Беларускага радыё і радыёстанцыі “Центр FM”. Абвестка пра конкурс пайшла шырокая, і ўрэшце ў ім паўдзельнічала 827 чалавек – як дзяцей, так і дарослых з розных куткоў Беларусі ды з замежжа.

Ганаровым госцем імпрэзы стаў Яфім Плаўнік – сын Змітрака Бядулі. Ён падтрымліваў творчую ініцыятыву, сачыў за ходам конкурсу, знаёміўся з працамі ўдзельнікаў. Віншаванні ад Яфіма Самуілавіча, пэўна, запомняцца пераможцам надоўга. Усе пераможцы атрымалі памятныя падарункі, віншаванні ад інфапартнёраў конкурсу. На імпрэзе выступала Алеся Сівохіна (аўтар песень, рэжысёр, мастацкая кіраўніца народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”) ды іншыя выканаўцаў. Вершы Змітрака Бядулі гучалі ў выкананні вучняў 34-й бабруйскай школы, зачытваліся некаторыя конкурсныя эсэ.

Рыгор Гарэшка

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Эстафета творчасці ад Змітрака Бядулі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.