Вы тут

Кадравы дзень у Прэзідэнта: МЗС, новыя міністры адукацыі і сельскай гаспадаркі


Па словах кіраўніка краіны, сённяшняе мерапрыемства ў Палацы Незалежнасці мае знакавы характар, але заўважае: чарговы раз расказваць, якія глабаальныя задачы стаяць перад новымі кадрамі, не варта.


Сяргей Алейнік стаў першым намеснікам міністра, Юрый Амбразевіч і Ігар Назарук — намеснікамі міністра.

«Скажу толькі адно. Міністэрства замежных спраў краіне значна задаўжала… Калі без канкрэтыкі... Вы выдатна ўсё разумееце, таму пастаўлена задача, каб мы, не дай Бог, больш не спатыкаліся на гэтыя рэчы», — сказаў Прэзідэнт.

Кароткую  характарыстыку ўсім сваім будучым памочнікам даў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Як ён рассказаў, Сяргей Алейнік будзе адказваць за супрацоўніцтва з Заходняй Еўропай, Амерыкай, краінамі “далёкай дугі”. Юрый Амбразевіч будзе курыраваць дзейнасць замежных устаноў Беларусі пры міжнародных арганізацыях. “Гэты кірунак сёння асабліва важны. З улікам пасіўнасці нашых заходніх партнёраў на двухбаковым трэку важная работа ў сістэме міжнародных арганізацый”, — акцэнтаваў Уладзімір Макей. Ігар Назарук, дадаў міністр, зоймецца інтэграцыйнай праблематыкай: супрацоўніцтва ў СНД, Саюзнай дзяржаве, ЕАЭС.   

«Такое размеркаванне паўнамоцтваў, сіл і сродкаў з’яўляецца аптымальным. Я асабіста лічу, што гэта павінна надаць новы імпульс рабоце кіраўніцтва МЗС», — рэзюмаваў Уладзімір Макей.

Таксама назначаныя і Надзвычайныя і Паўнамоцныя паслоў. Кіраўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч атрымаў пасаду пасла Беларусі ў Венгрыі, па сумяшчальніцтву ў Босніі і Герцагавіне і Харватыі. Былы кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс паедзе кіраваць дыпламатычным прадстаўніцтвам нашай краіны ў Грузію. Начальнік галоўнага кадравага ўпраўлення МЗС Уладзімір Баравікоў назначаны паслом у В’етнам. Начальнік аддзела знешнепалітычнага аналізу і галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС Ларыса Бельская прадстаўлена на пасаду прастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе.

Прэзідэнт таксама зацвердзіў новых міністраў адукацыі і сельскай гаспадаркі

На гэтыя пасады назначаны Андрэй Іванец і Ігар Брыло. Акрамя таго Павел Муравейка стаў першым намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, а Алег Жыдкоў старшынёй Дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам».

Прэзідэнт пацікавіўся, чаму не шкада міністру абароны і начальніку Генштаба аддаваць у Саўбез былога намесніка начальніка Генштаба—начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Паўла Муравейку?

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка ў адказ паручыўся за кандыдата асабіста: «Ведаю яго асабіста яшчэ са службы ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі, калі ён праходзіў службу ў Міністэрстве абароны. Адукаваны, прафесійна падрыхтаваны генерал, патрыёт, правераны на многіх мерапрыемствах. Упэўнены, што ён варты пасады», — сказаў Ігар Сергеенка.

Прэзідэнт удакладніў у прызначэнца: «Ведаю, што высокапрафесійных не вельмі хочуць аддаваць. Ці ты ім чымсьці не ўгадзіў там?»

«Угадзіў», — запэўніў генера-маёр.

«Верагодна, таму і рэкамендуюць. Зразумела», — усміхнуўся кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка заўважае, што новы першы намеснік кіраўніка Савета бяспекі павінен быць аб’ектыўным да былых саслужыўцаў і ўжо вачыма Прэзідэнта яму належыць глядзець на Узброеныя сілы.

Прэзідэнт падкрэсліў да тэмы: ён не згодны з меркаваннем, што перабольшылі ўлады ў рыторыцы ваеннымі тэрмінамі.

«А што маўчаць? Калі нешта адбудзецца, народ нам скажа: „А дзе ж вы былі?! Чаму нам не казалі?! “ Я, калі аналізую свае крокі і ўчынкі, думаю, што мы залішне людзям пры гэта гаворым. А як не казаць, калі вакол такая сітуацыя?! Я не думаю, а ўпэўнены, што гарачай вайны не будзе — аж залішне мы прывыклі да камфорту, — мяркуе Прэзідэнт. — Калі бяздумныя, нейкія „нацыкі“ ва Украіне не састрояць правакацыю, мы не будзем ваяваць, не падышлі да вайны».

Кіраўнік краіны акцэнтуе, што палітычныя супраціўнікі «мацаюць» Беларусь. «То верталёт заляціць, то самалёт, то беспілотнік. Я ўжо не кажу, што людзі пераходзяць праз мяжу», — дадае Аляксандр Лукашэнка.

Наступны кандыдат да абмеркавання — першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло. Прэзідэнт заўважыў: на пасаду кіраўніка гэтага ведамства разглядаліся разнастайныя варыянты. «Я пабаяўся цябе праз ступень кудысьці накіроўваць, бо мог „загінуць“. А тут ты ўжо прыжыўся, ведаеш сельскую гаспадарку і разумеешь ідэалагічна ўсё правільна. Ды і міністэрства не простае, таму я буду вельмі рад, калі ў цябе атрымаецца працаваць кіраўніком», — пажадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў будучага міністра ні пад кога не падладжвацца, асабліва пад губернатараў . «У нас губернатары — кіты. Зараз губернатарскі корпус моцны як ніколі. Табе з імі прыйдзецца працаваць, дзяліць паўнамоцтвы і адказнасць. Ты ўжо выдатна ведаеш, дзе тваё, дзе іх. Таму патрабаванні павінны быць прынцыповымі і жорсткімі. У тым ліку і да Івана Крупко, нягледзячы, што ён учора быў міністрам сельскай гаспадаркі, а ты яго намеснікам», — сказаў Прэзідэнт.

Яшчэ адзін прызначэнец — новы міністр адукацыі. На гэту пасаду, заўважыў Прэзідэнт, прапановы ўносілі стосамі, пакуль нарэшце не спыніліся на кандыдаце.

«Нам здаецца, што мы не памыляемся. Кажуць: „Малады!“ Я амаль у такім узросце стаў Прэзідэнтам. Час зараз такі — спрэсаваны, бегаць прыходзіцца. Гэта і ёсць сплаў вопыту і маладых рабят. Ім жа заўтра краіну прымаць, кіраваць краінай і адказваць за ўсе гэтыя працэсы. Таму да 40 гадоў ужо міністр — нармальна, але міністэрства вельмі няпростае», — кажа Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што нядаўна прыняты Кодэкс аб адукацыі, які стаў толькі яшчэ адным крокам да ўдасканалення сістэмы адукацыі, але не фінішнай прамой.

«На гэтым не кропка, што спынімся і можам адпачываць, рэалізоўваючы гэты праект. Так, неабходна рэалізоўваць, але і бачыць, што зробім заўтра для адукацыі. Гэта ваша галоўная задача — бачыць наперад», — звярнуўся кіраўнік краіны да Андрэя Іванца.

Алег Жыдкоў на пасаду старшыні Дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпром» ідзе з крэсла гендырэктара фабрыкі «Спартак».

«Як у нас сёння працуе прамысловасць, на ваш погляд? — запытаў у яго Прэзідэнт. —Вы ж у шакаладзе, як у прамым, так і ў пераносным сэнсе...» 

«Галіны і падгаліны працуюць устоўліва, бо ёсць нядрэнная матэрыяльна-тэхнічная база па вытворчасці прадукцыі перапрацоўчых прамысловасцяў. Сёння складваецца добрая кан’юктура па пастаўках прадукцыі на экспарт. Асабліва актыўнымі былі пастаўкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку», — рапартуе Алег Жыткоў і акцэнтуе, што спыняцца не трэба і ёсць шмат над чым працаваць.

Прэзідэнт згаджаецца, што развівацца неабходна. Для гэтага ў краіне ёсць аснова: школа і кадры.

«Цяжка, калі ідзеш па невядомым, калі няма ні людзей, ні дарадцаў, ні школы і гэтак далей. А тут усё ёсць, — заўважае Прэзідэнт і параўноўвае прамысловасць з ваеннай справай. — Вось мы замахнуліся на ракетную вытворчасць. Нешта атрымоліваецца, а нешта і не. Чаму? Бо людзей няма, мы ніколі гэтым не займаліся».

Прэзідэнт настройвае на спакойны прырост у харчовай прамысловасці, бо стане пытанне са збытам прадукцыі.

«Я чаму спыніўся на вашай кандыдатуры? Вы чалавек з месца. Перспектыўны. Ды і прадпрыемства ў вас добрае», — канстатуе Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ў кадравы чацверг Прэзідэнт узгадніў Алену Куракіну на пасаду рэктара «Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі», Надзею Лазарэвіч на пасаду намесніка старшыні Мінскага гарвыканкаму, Віталя Якубчыка на пасаду генеральнага дырэктара «Кіруючая кампанія холдынга «Лідсельмаш», Алега Ката на пасаду намесніка міністра юстыцыі, Юрыя Тараканава на пасаду дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкрутству Міністэрства эканомікі.

Аляксандр Асенка ўзгоднены гендырэктарам тэлеканала СТВ.

Каментарый у тэму

Павел Муравейка, першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі: «Сёння няпросты перыяд. Вакол наша краіны вядзецца непрыкрытая гібрыдная вайна, што ўбірае самыя дасканалыя прыёмы і спосабы інфармацыйнага ўздзеяння, эканамічнага ціску, канкрэтных правакацый. Нават гучаць думкі аб пагрозе сілай. Сёння як ніколі актуальная падтрымка і развіццё ваеннай арганізацыі дзяржавы. Узброеныя сілы павінны развівацца, парыраваць любыя выклікі і пагрозы. На мяне ўскладзена задача ажыццяўляць кантроль і каардынацыю ўсіх элементаў ваеннай арганізацыі дзяржавы. Гэта складаная задача. Улічваючы, што разрозненыя элементы нашай ваеннай арганізацыі павінны выступаць як адзіны кулак, які забяспечвае бяспеку краіны».

Андрэй Іванец, міністр адукацыі: «Сёння сістэма адукацыі знаходзіцца ў судакрананні з навукай. Развіццё навукі, тэхналогій, інавацый непарыўна звязана з падрыхтоўкаў кадраў. У гэтай сувязі сістэма адукацыі павінна выбудаваць работу з адоранымі вучнямі, студэнтамі, каб мы падрыхтавалі кадры для нашай эканомікі. Неабходна разумець, што ад міністэрства адукацыі ўвагі патрабуюць пытанні выхавання падрастаючага пакалення. Кожны грамадзянін павінен быць патрыётам сваёй краіны. Мы павінны звярнуць увагу на рэалізацыю праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва нашай краіны».

Ігар Брыло, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання: «Я ўпэўнены, што калектыў міністэрства вельмі здольны і людзі на сваіх месцах. Што тычыцца мяне, за амаль дзевяць гадоў у міністэрстве вельмі шмат глаўкаў было ў маім курыраванні. Гэтым часам зробім упор на эканоміцы, фінансах, тэхніцы. Гэта мае быць пераглядзець. У цэлым, я лічу, што тэндэнцыі развіцця АПК, якая ёсць у апошнія гады, будзе прытрымлівацца. Асаблівых змяненняў рабіць не будзем. На фоне годных вынікаў экспарту ў 6,7 мільярда долараў за год, застаюцца і праблемныя пытанні ў некаторых раёнах. Іх і будзем вырашаць».

Некаторыя з новых празначэнцаў у МЗС расказалі журналістам пра свае будучыя задачы на міжнародным вектары работы

Так, намеснік міністра Юрый Амбразевіч падкрэсліў, што ён і далей (як тое было ў Жыневе на трыбуне Аддзялення ААН) будзе адстойваць інтарэсы Беларусі ў прасоўванні яе незалежнасці.

«Сёння кіраўнік краіны паставіў задачы ўзмацніць узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях і сакратарыятах міжнародных арганізацый па супрацьдзеянню санкцыям, выкарыстоўваць юрыдычныя магчымасці, каб дабівацца адпаведных рашэнняў на нашу карысць. Я думаю, на гэтым кірунку ёсць над чым працаваць. Мы будзе актыўна ўключацца і дапамагаць нашым галіновым міністэрствам, што напрамую закранулі гэтыя праблемы», — сказаў Юрый Амбразевіч.

Займацца гэтым акрамя намесніка міністра прыйдзецца з большага Ларысе Бельскай. Яна зменіць Юрыя Амбразевіча на пасадзе прастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе. Дыпламат заўважыла, што едзе ў Швейцарыю з працоўным і баявым настроем.

«Дакладныя, канкрэтныя настаўленні дадзены Прэзідэнтам у частцы працы з міжнароднымі арганізацыямі. Я разумею, што ААН і іншыя міжнародныя арганізацыі, што ў Жэневе знаходзяцца, з Беларуссю маюць доўгі, пазітыўны вопыт супрацоўніцтва. Але ёсць і другі бок медаля. Пляцоўка ААН і міжнародных арганізацый апошні час вельмі актыўна задзейнічана апанетамі супраць нас. Неабходна ўзмацніць, памножыць станоўчае, але неабходна і супрацьстаяць спробам ачарніць Беларусь», — заяўляе Ларыса Бельская.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».