Вы тут

Аўдыякультура ва ўмовах выклікаў


Белтэлерадыёкампанія сумесна з факультэтам журналістыкі БДУ 16—18 лютага 2022 года правядзе Рэспубліканскі круглы стол «Сучасная беларуская аўдыяКУЛЬТУРА ва ўмовах цывілізацыйных выклікаў». Сёлета спеціялізаваная радыёхваля медыяхолдынга адзначыла юбілей. З нагоды ўласнага свята канал «Культура» запланаваў на бягучы год шэраг цікавых эфірных акцый і тэматычных мерапрыемстваў, адным з якіх стане лютаўскі форум.


— Круглы стол мы ладзім пад знакам 20-годдзя канала «Культура». Мерапрыемства спалучыць у сабе і навукова-практычную канферэнцыю, і творчыя сустрэчы, і практыкаарыентаваную частку. Думаю, мы зробім нават своеасаблівы кастынг, каб даць магчымасць цяперашнім студэнтам журфака больш дэталёва пазнаёміцца з каналам «Культура» і там жа, калі мы будзем у сценах універсітэта, паказаць і паспрабаваць сябе, — распавядае дырэктар радыёканала «Культура» Уладзімір ТРАПЯНОК. — Навукова-практычная канферэнцыя будзе складацца з дзвюх частак. Як звычайна, прагучаць навуковыя даклады пра дзейнасць канала «Культура» і ў цэлым пра развіццё медыяпрасторы і культурнага сегмента ў ёй. А другая частка будзе мець практычны кірунак. Такая творчая лабараторыя з'явіцца з удзелам тых людзей, якія працавалі ці працуюць зараз на канале «Культура». Яны падзеляцца сваім вопытам, і гэта застанецца для наступных пакаленняў. Для нас гэта важна, бо, калі браць вопыт мінулых гадоў (як паказваюць і мае асабістыя персанальныя навуковыя даследаванні), на радыёвяшчанні працуюць многія пакаленні, ідуць дзесяцігоддзі, а інфармацыі пра радыё застаецца вельмі мала. Таму наша канферэнцыя, мяркую, будзе цудоўнай магчымасцю пакінуць для наступных пакаленняў нейкія факты, звесткі пра асоб, якія працавалі тут, пра тое, як развіваўся канал «Культура». Вельмі спадзяюся, што навукоўцам, якія пасля будуць даследаваць гэтую сферу, такая інфармацыя стане карыснай і патрэбнай для далейшых даследаванняў.

Адна з задач платформы — ініцыіраваць актыўны дыялог выкладчыкаў і работнікаў радыёжурналістыкі, каб павысіць практыкаарыентаванасць падрыхтоўкі маладых спецыялістаў, скарэкціраваць адукацыйныя праграмы ў залежнасці ад рэальных патрэб рынку працы.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?