Як адзначыў на пасяджэнні калегіі Міністэрства ўнутраных спраў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ, органы ўнутраных спраў зладжана і дакладна забяспечвалі грамадскую бяспеку, рэагавалі на дэструктыўныя праявы крымінальнага асяродку.
Кіраўнік міліцэйскага ведамства паведаміў, што выбудавана дакладная сістэма працы са зваротамі грамадзян. «Упор — на якасць, аператыўнасць і індывідуальны падыход да праверкі ўсіх довадаў для прыняцця рашэння, — заявіў міністр. — Знізілася колькасць пацярпелых і загінулых ад злачынстваў. Разам з тым фіксаваўся рост асабліва цяжкіх і цяжкіх складаў, у асноўным за кошт дзеянняў у сферы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі, а таксама кіберзлачыннасці».
Падчас калегіі было заўважана, што прававыя навацыі ў сферы супрацьдзеяння экстрэмізму садзейнічалі якаснаму рэагаванню на выклікі дэструктыўна настроеных асоб. Быў амбежаваны доступ да многіх адпаведных інтэрнэт-рэсурсаў. Пратэсты практычна скончыліся. Акцэнты апазіцыі, як паведамілі ў МУС, сёння накіраваны на псіхалагічнае ўздзеянне на грамадзян.
— Напярэдадні рэферэндуму нас усяляк правакуюць, псіхалагічна ўздзейнічаюць у медыяпрасторы, — звярнуў увагу Іван Кубракоў. — Аналагічная сітуацыя — у адносінах да членаў участковых камісій. Па кожнай пагрозе мы правядзём разбіральніцтва і ўсіх, хто датычны, да гэтых фактах, установім. Сіл і сродкаў для гэтага дастаткова. Мы служым сваёй краіне і наш абавязак — забяспечыць правапарадак і бяспеку.
Выступаючы на пасяджэнні калегіі, першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый НАЗАРАНКА звярнуў увагу на рост асабліва цяжкіх і цяжкіх крымінальна каральных дзеянняў, здзейсненых раней асуджанымі і падлеткамі. «У рэспубліцы трэці год запар адзначаецца рост удзельнай вагі “п’янай” злачыннасці, не зніжаецца колькасць злачынстваў у побытавай сферы, — падкрэсліў ён. — У мінулым годзе ад рук блізкіх загінулі 92 чалавекі».
Намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь КАЗАКЕВІЧ акцэнтаваў увагу, што у мінулым годзе агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку знізілася. Акрамя таго, значнае паляпшэнне адзначаецца ва ўстанаўленні асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынстваў.
Сёлета работа па забеспячэнні правапарадку будзе праходзіць у кантэксце рэфармавання і аптымізацыі патрульна-паставой службы, павышэння яе прэстыжу. Акрамя таго, падчас калегіі былі разгледжаны пытанні ўмацавання службовай дысцыпліны, захавання кадраў у вядучых службах, а таксама павышэння ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі асабовага складу.
Вераніка КАНЮТА
Фота з Telegram-канала МУС
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.