Вы тут

У першы дзень «Саюзнай рашучасці — 2022» вучэнні прайшлі на некалькіх пляцоўках


Свой працоўны дзень міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін сёння правёў на камандным пункце штаба кіраўніцтва вучэннем. У ходзе паездкі кіраўнік абароннага ведамства ўзнагародзіў вайскоўцаў Беларусі і Расіі, якія паказалі добрыя вынікі падчас першага этапу праверкі Сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы.


На палігоне «Брэсцкі» вучэбна-баявыя задачы выконвалі разведчыкі. Вайскоўцы ажыццявілі пошук раёнаў незаконных узброеных фарміраванняў, які скончыўся ўмоўным знішчэннем праціўніка. Адно з дэсантна-штурмавых падраздзяленняў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады правяло ротнае тактычнае вучэнне з баявой стральбой.

На ўчастку мясцовасці «Лунінец» на баявым дзяжурстве знаходзіліся спецыялісты супрацьпаветранай абароны. Зенітна-ракетныя падраздзяленні адбілі адзіночныя і групавыя ўдары сродкаў паветранага нападзення праціўніка. Штурмавая авіяцыя перахапіла паветраныя цэлі ўмоўнага ворага.

Тым часам на палігоне «Гожскі» і на ўчастку мясцовасці «Ліда» вайскоўцы адпрацоўвалі вядзенне абарончага бою падраздзяленнямі механізаванай брыгады Узброеных Сіл Беларусі, а таксама прыкрыццё войскаў ад удараў сродкаў паветранага нападзення праціўніка. А на ўчастку мясцовасці «Баранавічы» ўдзельнікі вучэння адбілі ўдары сродкаў паветранага нападзення праціўніка. У рэйд адправіліся падраздзяленні марской пяхоты Узброеных Сіл Расіі.

Акрамя таго, у першы дзень вучэння «Саюзная рашучасць — 2022» вучэбна-баявыя задачы былі адпрацаваны на ўчастках мясцовасці «Мар'іна Горка», «Асіповічы», «Пінск», «Палескі», «Мазыр», «Рэчыца», «Гомель».

Вераніка КАНЮТА

Фота «Ваяр»

Загаловак у газеце: Старт дадзены!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».