Вы тут

У Магілёўскім Беларуска-Расійскім універсітэце адкрылася перадавая вучэбна-практычная лабараторыя


У Магілёўскім Беларуска-Расійскім універсітэце адкрылася перадавая вучэбна-практычная лабараторыя «BRU-BOSCH Diagnostics». 


БРУ гэта той універсітэт, дзе рыхтуюць высокакласных спецыялістаў для айчыннага аўтапрама. Таму тут заўсёды імкнуцца ісці ў нагу з сучаснымі тэхналогіямі. Вось і зараз ён стаў першай у краіне ВНУ, дзе адкрылася лабараторыя вядомага лідара па вытворчасці арыгінальнага аўтамабільнага абсталявання BOSCH. Яна зявілася дзякуючы доўгатэрміноваму супрацоўніцтву кафедры «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» і фірмы ТАА «Роберт БОШ».

Лабараторыя аснашчана сучасным абсталяваннем і стэндамі па дыягнаставанню сістэмы сілкавання інжэктарнага рухавіка, гідраўлічнай тармазной сістэмы з ABS, праверцы і ачыстцы бензінавых фарсунак. Тут ўстаноўлены сканер і матор-тэстар фірмы BOSCH з навучальнай ліцэнзіяй на поўны пакет спецыялізаванай праграмы для дыягнаставання і тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў.

— Унікальнасць лабараторыі ў тым, што тут , па сутнасці, адбыўся стык сучаснай адукацыі і сучаснай вытворчасці, — канстатаваў рэктар БРУ Міхаіл Лусцянкоў. — Фірма «Роберт Бош» вядома тым, што распрацоўвае ўнікальнае абсталяванне ў вобласці дыягностыцы аўтатранспарту. І нашы студэнты будуць засвойваць матэрыял па сучасных методыках, якія прымяняюцца ва ўсім свеце. Мы рыхтуем інжынераў, якія будуць займаюцца рамонтам, эксплуатацыяй, дыягностыкай аўтамабільнага абсталявання. 

Рэктар адзначыў, што ўніверсітэт знаходзіцца ў праекце «Універсітэт 3.0» і лабараторыя дапаможа не толькі павысіць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў, але і стане добрай пляцоўкай для правядзення навуковых даследаванняў па распрацоўцы і эксплуатацыі аўтамабільнага транспарту. Акрамя гэтага, павышаецца кваліфікацыя саміх выкладчыкаў, яны прайшлі навучанне ў цэнтрах БОШ, атрымалі сертыфікат і гатовы падзяліцца перадавымі методыкамі са студэнтамі. 

— Наогул Беларуска-Расійскі ўніверсітэт аснашчаны самым сучасным абсталяваннем па шмат якіх кірунках, — падкрэсліў кіраўнік ВНУ. — Аўтамабільны кірунак, які звязаны з распрацоўкай аўтатранспарту і яго эксплуатацыяй, знаходзіцца ў прыярытэце. Мы даўно і плённа супрацоўнічаем з такімі гігантамі беларускага аўтамабілебудавання як БелАЗ, МАЗ, МТЗ. Лічу, што мы рыхтуем годных спецыялістаў не толькі для Беларусі, а і Саюзнай дзяржавы. 

Тыя кампетэнцыі, якія атрымаюць выпускнікі ўніверсітэта на базе вучэбна-практычнай лабараторыі, сёння вельмі запатрабаваныя наймальнікамі. У новай лабараторыі студэнты будуць вывучыць методыкі дыягнаставання, выяўлення няспраўнасцяў, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтамабіля і яго сістэм. 

Студэнт трэцяга курса Уладзіслаў у захапленні ад магчымасцяў новай лабараторыі. 

— Вельмі сурёзнае абсталяванне, самыя сучасныя тэхналогіі, — ацаніў ён. — Усё гэта вельмі дапамагае развівацца. Тэхналогіі і аўтамабілі не стаяць на месцы , хочацца даведвацца пра нешта новае, каб быць у курсе новых распрацовак. Будзе карысна прайсці падрыхтоўку на такім перадавым абсталяванні.
Лабараторыя будзе таксама выкарыстоўвацца ў якасці пляцоўкі для правядзення семінараў і майстар-класаў спецыялістамі фірмы «Роберт Бош».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.