Вы тут

«Белмытсэрвіс» і «Белдзяржстрах» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве


РУП «Белмытсэрвіс» і БРУСП «Белдзяржстрах» 11 лютага 2022 года у цэнтральным офісе РУП «Белмытсэрвіс» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар «Белмытсэрвіс» Вадзім Бабарыкін і генеральны дырэктар «Белдзяржстрах» Сяргей Якубіцкі.


РУП «Белмытсэрвіс»

Асноўнай мэтай пагаднення з’яўляецца садзейнічанне развіццю перспектыўных напрамкаў дзейнасці бакоў, нарошчванню іх патэнцыялу і рэалізацыі інавацыйных падыходаў да вядзення бізнесу.

Бакі будуць узаемадзейнічаць у частцы арганізацыі страхавання рызык кліентаў, партнёраў і работнікаў пры ажыццяўленні транспартна-лагістычнай дзейнасці, абменьвацца вопытам і інфармацыяй у рамках рэалізацыі пагаднення, а таксама праводзіць сумесныя рэкламныя кампаніі. Дакументам таксама прадугледжана магчымасць у выпадку з’яўлення неабходнасці распрацоўкі і ўкаранення новых умоў страхавання.

Даведачна: РУП «Белмытсэрвіс» — найбуйнейшы лагістычны аператар Рэспублікі Беларусь. Сёння прадпрыемства прадастаўляе пакеты рашэнняў для бізнесу — ад кансультавання па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці, атрымання дазвольных дакументаў, класіфікацыі тавараў, арганізацыі дастаўкі сыравіны і камплектуючых, іх мытнага афармлення да распрацоўкі лагістычных маршрутаў па экспарце гатовай прадукцыі і суправаджэння грузаў у любую кропку планеты. «Белмытсэрвіс» валодае 9 ТЛЦ, 14 складамі часовага захоўвання, 10 складамі агульнага карыстання, 12 мытнымі складамі і 1 вольным складам. Прадпрыемства мае ўласны малатанажны і вялікагрузны аўтатранспарт класа Еўра 6, уласныя пад’язные шляхі. «Белмытсэрвіс» мае ўсе магчымасці арганізаваць дастаўку тавару «ад дзвярэй да дзвярэй» па найменшай цане і ў самыя кароткія тэрміны.

Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» — найбуйнейшая страхавая арганізацыя Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства мае 8 філіялаў і 111 прадстаўніцтваў па ўсёй рэспубліцы, што робіць страхавыя паслугі даступнымі для кожнага жыхара Беларусі. Акрамя таго, страхавымі агентамі Белдзяржстраху з’яўляюцца шэраг арганізацый і прадпрыемстваў краіны.

Такім чынам, дзеючая сетка продажаў страхавых паслуг Белдзяржстраху перавышае больш за 5 000 пунктаў продажаў па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, шэраг з якіх працуе кругласутачна.

Працуючы як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі, Белдзяржстрах прадастаўляе сваім кліентам больш за 100 варыянтаў паслуг страхавання па 89 відах добраахвотнага і абавязковага страхавання. Спецыялісты кампаніі пастаянна распрацоўваюць і ўкараняюць новыя страхавыя прадукты.

Салідны эканамічны патэнцыял дазваляе Белдзяржстраху страхаваць рызыкі на вельмі вялікія сумы. А сістэма накапляльных зніжак робіць пастаяннае супрацоўніцтва з Белдзяржстрахам выгадным для кожнага кліента.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.