Вы тут

Дзмітрый Рабаў: Вясенняе надвор’е — самы цудоўны падарунак да Дня Святога Валянціна!


Самы вядомы сіноптык Беларусі дзеліцца сваімі думкамі пра любоў і робіць прагноз на дзень усіх закаханых.


Што для мяне азначае любоў? Па-першае, гэта значыць жыццё. Любоў да родных і блізкіх людзей, да навакольнага асяроддзя, да прыроды, да сваёй Радзімы. Усё гэта натхняе і надае сэнс жыццю. Любоў — гэта аснова ўсяго добрага. Калі б не было любві, на зямлі панаваў бы хаос. Для мяне любоў — гэта клопат і павага, адказнасць і давер, і, канешне, блізкасць душы. 

Нехта падумае, як было б добра, калі б Дзень усіх закаханых адзначаўся не ў лютым, а ўвесну ці ўлетку. Можа быць, з пункту гледжання камфорта, так было б лепей. Але ж тады гэтае трапяткое свята растварылася б сярод водару садоў і зеляніны сквераў, і пазбавілася б сваёй галоўнай перавагі — кантраснасці. Менавіта на кантрастах халодных нячулых сняжынак, якія ўвасабляюць зіму, і напоўненых жыццём яркіх колераў вясны, у дзень 14 лютага асабліва прыгожа гучаць ноты кахання. 

У гэтым годзе надвор’е 14 лютага стане сапраўдным падарункам для закаханых: на фоне бяздоннай глыбіні ярка-блакітнага неба ўзойдзе перадвясенняе сонейка. Але ж гэта, хутчэй за ўсё, выключэнне з прыроднага правіла. У цэлым у гэты дзень будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Без істотных ападкаў. Вільготнасць да 90%. Ноччу і раніцай слабая шэрань. Вецер паўднёвы ўмераны. Ноччу ад нуля па захаду да 7 марозу па ўсходу, удзень будзе цяплей ад +1 па паўночнаму ўсходу да 7 цяпла па паўднёваму захаду. 

Дарэчы, самым цёплым 14 лютага было ў Мінску ў 1995 годзе: +7,6 градусы. Самым халодным гэты дзень быў у 1953 годзе. Тады спупок тэрмометра апусціўся на адзнаку −24.2.

Як бачым, у гэтым сезоне закаханым спрыяе сама прырода. Атрымлівайце асалоду ад кожнага імгнення і кахайце адзін аднаго, нягледзячы на надвор’е! 

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?