Вы тут

Алег Гайдукевіч: Можна мець розныя погляды, але краіна адна


У Мінску прайшоў патрыятычны кангрэс Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Больш за тысячу чалавек сабраліся, каб абмеркаваць галоўную грамадскую палітычную падзею — хуткі рэферэндум па змяненням у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Сярод запрошаных — дэлегаты партыі з усіх рэгіёнаў краіны, прадстаўнікі дружалюбных палітычных партый, грамадскіх арганізацый, грамадзянскай супольнасці блізкага і далёкага замежжа, дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі.


«Прэзідэнт неаднаразова казаў, што грамадзянская супольнасць у Беларусі ёсць. Дык вось жа яна. Ёсць і Федэрацыя прафсаюзаў, і „Белая Русь“. Патрыётаў хапае. Паглядзіце, як шматразова за гэтыя два гады вырас і журналісцкі пул. Кажуць, што няма сярод нас моладзі, бізнесмэнаў — вось яны, таксама сёння тут ёсць. У гэты суботні дзень усё сабраліся выключна па ўласным жаданні. Задача сённяшняга мерапрыемства не толькі вузка партыйная. Мы паклікалі сяброўскія арганізацыі, „Патрыётаў Беларусі“, камуністаў. Усё, хто жадаў выказацца, — мы дадзім ім слова. Можна мець розныя погляды, але краіна адна», — сказаў Алег Гайдукевіч, старшыня ЛДПБ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што хуткі рэферэндум — важны для кожнага беларуса. «Можам спрачацца пра нейкі артыкул, але ёсць некалькі шляхоў развіцця краіны: вуліца, рэвалюцыя, умяшанне звонку. І ніколі мы гэта не падтрымлівалі. Тут усе палітычныя партыі павінны стаяць разам. У нас розныя праграмы, але ў гэтым мы будзем стаяць разам і да канца».

Адна з мэт кангрэса — расказаць, чаму важна не проста не проста прыйсці на рэферэндум. А чаму варта падтрымаць праект абнаўлення Канстытуцыі. «Мы хочам паказаць, што Беларусь у свеце не адна і нас падтрымліваюць шмат людзей у Літве, Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Сербіі. Не гаворачы ўжо пра Расію і Кітай. Гэта міф, што мы адны. І сёння разумную пазіцыю беларусаў чуваць ва ўсім свеце», — рэзюмаваў Алег Гайдукевіч.

Старшыня ЛДПБ падкрэсліў, што палітычная мадэрнізацыя патрэбна Беларусі, каб у будучым не дапусціць развалу краіны. І гэта дазволіць зрабіць рэферэндум. А пасля грамадскі кансэнсус будзе падтрымліваць абноўленая Канстытуцыя і грамадзянская супольнасць. Ён адзначыў, што для дзяржавы аднолькава шкодныя дзве крайнасці: рэвалюцыі і застой. «Таму мы за рэферэндум. Заходнія палітыкі, усялякія іх аналітычныя цэнтры разумеюць, што на рэферэндуме разгайдаць сітуацыю яны не змогуць. Але яны жывуць чаканнямі транзітаў. Што Лукашэнка рана ці позна сыдзе, Пуцін сыдзе — і ўсё ў нас разбурыцца. Мы павінны адказна мадэрнізаваць сваю палітычную сістэму. Нічога не рабіць — значыць, скаціцца да застою», — заявіў Алег Гайдукевіч.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў заклікаў усіх прыходзіць на рэферэндум. Для краіны — гэта крок наперад.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.