Вы тут

Узнагарода за спартыўны талент


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем апошнія навіны з Алімпійскіх гульняў.


Іван Літвіновіч.

Фігурнае катанне. Камплект медалёў разыграны на пекінскай Алімпіядзе спартыўных танцах на лёдзе. Алімпійскімі чэмпіёнамі сталі французы Габрыэла Пападакіс і Гіём Сізерон, па суме дзвюх праграм яны атрымалі 226,98 бала, аднавіўшы ўласны сусветны рэкорд. «Серабро» заваяваў расійскі дуэт Вікторыі Сініцынай і Мікіты Кацалапава, чые праграмы суддзі ацанілі на 220,51 бала. Бронзавы медаль заваявалі амерыканскія фігурысты Мэдысан Хабел і Закары Данах'ю, яны набралі 218,02 бала.

У аўторак пачынаюцца спаборніцтвы ў жаночым адзіночным катанні. У гэтым відзе праграмы Беларусь прадставіць Вікторыя Сафонава. З 2019 года расійская спартсменка выступае за Беларусь. Пад беларускім сцягам Вікторыя станавілася прызёрам прэстыжных міжнародных стартаў. Шлях да алімпійскага катка ў фігурысткі быў няпросты. Асноўныя ліцэнзіі на Гульні разыгрываліся на чэмпіянаце свету вясной 2021 года, але за некалькі дзён да старту Вікторыя здала станоўчы тэст на каранавірус. Усё пайшло не па плане. Але Вікторыя змагла сабрацца, аднавіцца і атрымала алімпійскую пуцёўку восенню на турніры Nebelhorn Trophy ў Германіі. За месяц да алімпіяды Вікторыя Сафонава заняла 9-е месца на чэмпіянаце Еўропы. Цяпер яна будзе адстойваць гонар беларускага фігурнага катання на Алімпійскіх гульнях.

Не алімпіядай адзінай

Поспех тыдня. Іван Літвіновіч стаў пераможцам першага ў гэтым сезоне этапа Кубка свету па скачках на батуце. Алімпійскі чэмпіён перамог з вынікам 61,850 бала. На другім месцы — яшчэ адзін беларусі Андрэй Буйлаў, яго выступленне суддзі ацанілі на 60,800 бала. Трэцяе месца заняў прадстаўнік Казахстана Даніл Мусабаеў (58,890). У сінхронных скачках Літвіновіч і Буйлаў таксама сталі чэмпіёнамі (52,810), на другім месцы — расіяне (50,820), «бронза» дасталася партугальцам (49,960).

Лічба тыдня: 21 узнагароду заваявалі беларускія самбісты на Адкрытым Кубку Еўропы на прызы Прэзідэнта Беларусі, які праходзіў у Мінску. Уладальнікамі залатых медалёў сталі Уладзімір Жупікаў (вагавая катэгорыя 88 кг), Марыя Кандрацьева (звыш 80 кг) і Алена Купава (54 кг). Сярэбраныя прызёры — Анфіса Капаева (50 кг), Яна Бяганская (65 кг) і Анастасія Падалячына (59 кг). «Бронзу» заваявалі Уладзіслаў Саяпін (71 кг), Яўген Ільюхін (88 кг), Дзмітрый Хахлоў (звыш 98 кг), Павел Гладкіх (64 кг), Эдуард Куцо (79 кг), Сяргей Лясак (98 кг), Ангеліна Пірская, Анастасія Скварцова (абедзве — 72 кг), Анастасія Грышчанка, Валерыя Хрушчова (абедзве — звыш 80 кг). У турніры прынялі ўдзел 140 спартсменаў з 11 краін.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.