Вы тут

Саюзная рашучасць — 2022: Баявыя задачы — з новымі сіламі


Сёння на палігоне «Брэсцкі» ўдзельнікі беларуска-расійскага вучэння «Саюзная рашучасць — 2022» паспяхова знішчылі незаконнае ўзброенае фарміраванне, а таксама не дапусцілі яго пранікнення на важныя аб'екты, якія, па задуме канкрэтнага эпізоду манеўраў, ахоўваліся.


Фота: «Ваяр».

Абарончы бой быў праведзены на палігоне «Гожскі». Падраздзяленні асобнага гвардзейскага механізаванага батальёна 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады падчас розыгрышу тактычнага эпізоду выконвалі задачы вядзення абарончых дзеянняў на рубяжы манеўранай абароны, выхаду з бою і адыходу на чарговы рубеж. Войскі дзейнічалі пры падтрымцы танкавага і артылерыйскіх падраздзяленняў, па ўмоўным праціўніку наносіліся авіяцыйныя ўдары сіламі авіяцыі Саюзнай дзяржавы — штурмавікамі Су-25 і Як-130, верталётамі Мі-8МТВ-5.

На ўчастку мясцовасці «Баранавічы» механізаваныя падраздзяленні Узброеных Сіл Беларусі і падраздзяленні марской пяхоты Расіі правялі вучэбныя баявыя дзеянні на рубяжах манеўранай абароны. А на ўчастку мясцовасці «Гомель» падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Беларусі і Паветрана-дэсантных войск Расіі адпрацавалі задачы па пошуку, блакіраванні і знішчэнні дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка і незаконных узброеных фарміраванняў. Расійскія ваеннаслужачыя ўдзельнічалі ва ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай граніцы.

Зенітныя ракетныя падраздзяленні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі на ўчастку мясцовасці «Лунінец» ажыццявілі супрацьпаветранае прыкрыццё войск, вырашалі задачы баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне. Штурмавая авіяцыя расійскіх Паветрана-касмічных сіл на авіяцыйным палігоне «Ружанскі» адпрацавала пытанні авіяцыйнай падтрымкі войск, якія абараняліся, з прымяненнем авіяцыйных сродкаў паражэння. Выкананне вучэбна-баявых задач у межах сумеснага аператыўнага вучэння адбывалася і на іншых участках мясцовасці.

Падчас манеўраў задзейнічаны практычна ўсе роды войск. Экзамен на прафесіяналізм трымаюць усе вайсковыя спецыялісты. Як адзначыў у інтэрв'ю тэлекампаніі «ВаенТБ» начальнік сувязі — начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі Алег Мішчанка для сувязістаў гэта мерапрыемства не новае. «Узаемадзеянне з войскамі сувязі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі арганізавана на ўзроўні як тэхнічным, так і арганізацыйным, — падкрэсліў генерал-маёр. — Да гэтага праводзіліся планавыя трэніроўкі. Нашы сістэмы сувязі поўнасцю судакранаюцца адзін з адным, таму праблемных пытанняў для выканання задач па сувязі ў нас няма».

Як заўважыў намеснік камандзіра брыгады матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння (Расія) Якаў Гасцяеў, узаемадзеянне патрэбна для таго, каб вучыць адзін аднаго. «Мы паказваем, што ёсць у нас, беларусы — што ёсць у вас, — гаворыць ваеннаслужачы. — Мы браты, як кажа ваш Прэзідэнт, таму павінны дзяліцца адзін з адным вопытам, дапамагаць адзін аднаму ва ўсім».

Прычым вайскоўцы дзвюх краін не толькі сумесна выконваюць пастаўленыя задачы. Разам яны праводзяць і вольны час. Наведваюць знакавыя мясціны нашай краіны, вывучаюць музейныя экспазіцыі. У нядзелю перад удзельнікамі вучэння выступілі творчыя калектывы нашай краіны. Намеснік камандзіра ўзвода (Беларусь) Максім Мінакоў перакананы, што ў сувязі з тым, што вайскоўцы знаходзяцца падчас вучэння ў пастаянна загружанасці, такія мерапрыемствы неабходныя для таго, каб разгрузіцца, набрацца станоўчых эмоцый і з новымі сіламі зноў паглыбіцца ў ваенную тэматыку і выконваць баявыя задачы, якія ставяць камандзіры.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.