Вы тут

Якіх робатаў можна сустрэць на Алімпійскіх гульнях?


Прымаючы пад увагу неабходнасць прадухілення распаўсюджвання пандэміі на зімовых Алімпійскіх гульнях задзейнічана 9 асноўных сцэнарыяў прымянення робатаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Іх выкарыстоўваюць на стойках рэгістрацыі ў гатэлях і гасцініцах, у гандлёвых павільёнах, для дастаўцы пасылак і розных тавараў, абсталявання ежы, абслугоўванні нумароў, у якасці гідаў-перакдадчыкаў, а таксама патруляванні вуліц.

Супрацьэпідэмічны робат працуе на розных аб’ектах. Персаналу неабходна толькі адсканаваць спецыяльную супрацьэпідэмічную карту з QR-кодам, пасля чаго на працягу некалькіх секунд на дысплей смарт-тэрмінала будзе выведзена інфармацыя аб стане здароўя, вакцынацыі, перамяшчэнні і іншая асабістая інфармацыя асобы.

Мабільны робат для вымярэння тэмпературы перамяшчаецца ў адпаведнасці з усталяваным маршрутам. Ён аўтаматычна вымярае тэмпературу персанала і, у выпадку выяўлення асоб з падвышанай тэмпературай, адразу інфармуе аб гэтым самога работніка і перадае інфармацыю кіраўніцтву.

Адмысловы робат, які распыляе дэзінфікуючы сродак, за адну хвіліну можа ахапіць плошчу ў 36 кв. метраў. Разам з ім дэзінфекцыяй, але ўжо пры дапамозе ўльтрафіялету, займаецца іншы робат.

Лагістычны робат дастаўляе матэрыялы, якія датычацца вынікаў спартсменаў.Ён выкарыстоўвае прынцып навігацыі «лазер + зрок» для абыходу перашкод і свабоднага перамяшчэння.

Вулічны інтэлектуальны лагістычны робат вытрымлівае нагрузку ад 30 да 300 кілаграмаў. Персаналу трэба толькі размясціць рэчы, якія яны жадаюць даставіць, і робат выканае работы, звязаныя з транспартаваннем і разгрузкай.

Разумны рэстаран у галоўным медыяцэнтры Нацыянальнага канферэнц-цэнтра прадастаўляе кругласутачныя паслугі інтэлектуальнага кейтэрынгу для журналістаў з усяго свету. Робат-шэф-кухар можа гатаваць ежу і варыць каву, рабіць марожанае і напоі. Стравы дастаўляюцца з дапамогай спецыяльнай сістэмы дастаўкі «cloud rail».

Таксама, як стала вядома, раней Нацыянальны канькабежны стадыён адпрацоўваў цырымонію ўзнагароджання з задзейнічаннем робатаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».