Вы тут

Сенатар: Удзел у рэферэндуме — абавязак кожнага грамадзяніна


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, намеснік дырэктара па развіцці, старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў СГАА «Контэ Спа» Валянцін Байко аб рэспубліканскім рэферэндуме, правядзенне якога запланавана 27 лютага.


Фота: officelife.media

— Асновай функцыянавання большасці сучасных дзяржаў з’яўляюцца Канстытуцыі. Гэта адмысловага роду законы, якія замацоўваюць самыя галоўныя, фундаментальныя для дзяржавы нормы, — нагадвае сенатар і адзначае, што некаторыя дзяржавы маюць так званыя «няпісаныя канстытуцыі», калі канстытуцыйныя нормы сканцэнтраваны ў некалькіх прававых актах. Але ў сусветнай практыцы пераважае варыянт, рэалізаваны ў Беларусі.

— Наша Канстытуцыя ў той ці іншай ступені датычыцца найважнейшых сфер як сацыяльнага жыцця, так і дзяржаўнага будаўніцтва. Яна цэментуе ўсю сістэму заканадаўства, з’яўляецца галоўным крытэрыем правільнасці (законнасці) іншых відаў нарматыўных прававых актаў, — тлумачыць суразмоўнік.

Ён нагадвае: гісторыя беларускай Канстытуцыі налічвае менш за трыццаць гадоў. І хай гэта зусім невялікі тэрмін па мерках спелых канстытуцыйных рэспублік, але ён вельмі значны для нашай дзяржавы, якая сама крыху старэйшая за Канстытуцыю. 

— Наспеў час для змены Асноўнага Закона Беларусі? — задаецца пытаннем сенатар і адрасуе яго ўсім. — Гэтае пытанне мае права і павінен задаваць сабе кожны грамадзянін краіны і знаходзіць свой уласны адказ. Але відавочна адно, змены як унутры беларускага грамадства, так і ў навакольным нас свеце адбываюцца з такой хуткасцю, што «падцягванне» да іх старых правілаў і старых падыходаў становіцца ўсё больш складаным.

Валянцін Байко звяртае ўвагу: менавіта таму так дынамічна змяняецца беларускае заканадаўства ў цэлым.

— Усе заканатворчыя органы працуюць у вялікім напружанні і маюць перад сабой складаныя і маштабныя задачы. Але Канстытуцыя — гэта аснова і самой дзяржавы, і ўсёй сістэмы заканадаўства! — перакананы ён. — Калі мы рэалізуем значныя змены заканадаўства, чакаем асучаснівання ўсяго механізму дзяржавы, то можа, наспеў час для карэкціроўкі Асноўнага Закона?

Сенатар адзначае, што рэферэндум — гэта квінтэсенцыя ўзаемадзеяння грамадства і дзяржавы. 

— Механізм прамога волевыяўлення дазваляе кожнаму чалавеку, кожнаму суб’екту грамадскіх адносін уплываць на фарміраванне нарматыўнай базы функцыянавання дзяржавы, — тлумачыць Валянцін Байко. — На рэферэндуме грамадзяне могуць не праз дэпутатаў і Прэзідэнта, а самі і непасрэдна прагаласаваць за правілы, якія ў сілу волі большасці стануць законам. 

Ён акцэнтуе: удзел у канстытуцыйным рэферэндуме — гэта магчымасць і выказаць меркаванне, і ўнесці ўклад у фарміраванне сістэмы каштоўнасцяў беларускага грамадства.

— Канстытуцыйны рэферэндум — гэта час прыняцця рашэння і рашэння не на тэрмін дэпутацкіх ці прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, а рашэнні, магчыма, назаўжды ці вельмі надоўга. Ці можа разумны чалавек ставіцца абыякава да таго, што хтосьці яму невядомы вырашыць за яго на якіх фундаментальных падставах будзе будавацца дзяржава і якія возьме на сябе абавязацельствы ў дачыненні да грамадства? — задае рытарычнае пытанне сенатар. 

Паводле яго меркавання, дзеючая Канстытуцыя, роўна як і прапанаваныя змены ў яе, напісана простай і даступнай мовай. 

— Яе тэкст паслядоўны, лагічны і зразумелы. Яна чытаецца не як юрыдычная грамата, а своеасаблівы аповед пра тое, якія абавязацельствы дзяржавы перад беларускім грамадствам, як будуюцца органы дзяржавы, якая іх кампетэнцыя, — кажа Валянцін Байко. 

Таксама ён звяртае ўвагу на вельмі важную асаблівасць Канстытуцыі — яна з’яўляецца актам прамога дзеяння. 

— Гэта значыць, што яе нормы можна непасрэдна ўжываць на практыцы (у судовых спрэчках, пры прыняцці рашэнняў ўпаўнаважанымі органамі), на іх можна спасылацца ў складаных сітуацыях, імі можна абгрунтоўваць свае дзеянні, — тлумачыць суразмоўнік. 

Таму, перакананы ён, удзел у рэферэндуме — гэта абавязак кожнага грамадзяніна. 

— Але не абавязак перад дзяржавай або грамадствам. Гэта абавязак перад сабой, перад папярэднімі пакаленнямі беларусаў, многія з якіх аддалі жыцці за існаванне краіны, перад будучымі пакаленнямі, якія хочуць жыць міры, спакоі і дабрабыце, — рэзюмаваў Валянцін Байко. 

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».