Вы тут

Чы­тай­це ў лю­таў­скай «Але­сі»


Не трэба падладжвацца пад трэнды

Як сумясціць маладосць з адказнасцю кіраўніка? Ці лёгка быць медыйнай персонай? За што варта паважаць мужчын? Якое значэнне ў жыцці мае поспех? Аб гэтым і не толькі размаўляем з самым маладым дырэктарам у гісторыі Нацыянальнай школы прыгажосці кіраўніцай уласнага мадэльнага агенцтва Бажэнай Ярэміч.


«Пачынаю гульню, каб выйграваць»

Студэнтка факультэта міжнародных адносін БДУ Яна Якубовіч не толькі цудоўна вучыцца, яна яшчэ рэгулярна атрымлівае перамогі на спартыўных турнірах. У свае 20 гадоў міжнародны гросмайстар па шашках Яна Якубовіч заваявала ўжо больш за 100 медалёў, кубкаў і дыпломаў.

— Раней я адчувала страх перад моцным сапернікам, — прызнаецца Яна Якубовіч. — Сёння ўжо не звяртаю ўвагі, хто перада мной. Хоць да кожнай гульні, безумоўна, прадумваю стратэгію. Напярэдадні паядынку стараюся добра выспацца, звычайна за паўтары-дзве гадзіны не ем. У час турніру не займаюся нічым, акрамя шашак. Лічыцца, што жанчыны-шашысты, як правіла, гуляюць на нічыю. Я заўсёды гуляю на перамогу, імкнуся абвастрыць сітуацыю на дошцы. У мяне хутчэй мужчынскі, агрэсіўны стыль гульні. Імкнуся «адключыць» эмоцыі і цалкам сканцэнтравацца на прасторы шашачнай дошкі, — дзеліцца ў размове з журналістам «Алесі» дзяўчына.


Як айсберг у акіяне

Здаецца, што гэта аксіёма — любоў да свайго дзіцяці закладзеная ў кожнай з жанчын самой прыродай. Аднак у рэальным жыцці часам сустракаеш такіх дачок Евы, якія сваімі паводзінамі абвяргаюць гэта, і гісторыя ведае дастаткова прыкладаў халодных маці...

Чаму ў некаторых жанчын так і не прачынаюцца мацярынскія пачуцці? Разабрацца ў гэтым дапаможа псіхолаг Таццяна Шаранда.


Рэнесанс фасолі

Здаўна ў нашых краях фасоляй не толькі сілкуюцца, але і ўжываюць яе ў якасці лекаў. Розныя часткі расліны маюць супрацьзапаленчы, бактэрыцыдны, сасударасшыральны, абязбольвальны, мачагонны і спрыяльны для абмену рэчываў эфект. Як з гэтага таннага прадукту, што расце амаль у кожным вясковым агародзе, прыгатаваць смачныя стравы, як з яго дапамогай пазбавіцца ад хвароб, а таксама зрабіць карысную маску прыгажосці — чытайце на старонках нашага часопіса.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.