Вы тут

Пярцоў: Настаў час мадэрнізаваць інфармацыйную сферу


Уладзімір Пярцоў таксама адзначыў, што год быў вельмі няпросты: «І ў плане санкцыйнага ціску на краіну, на нашу галіну ў тым ліку, і ў плане пандэміі каранавіруса, які на многія прадпрыемствы нашай сістэмы аказвае істотны эканамічны ўплыў. У цэлым, галіна спрацавала нядрэнна. Ёсць станоўчая дынаміка. Мы рэалізавалі праекты, якія намецілі ў папярэднія гады. Адзін з іх — сістэма медыявымярэння ў радыё- і тэлеасяродку. Спадзяёмся, што ў наступным годзе наша галіна выйдзе на поўнасцю бясстратныя рэйкі».


Падчас калегіі былі падведзены вынікі работы Міністэрства інфармацыі за мінулы год і вызначаны перспектывы далейшага развіцця. Абмеркавалі асноўныя тэндэнцыі ў журналістыцы, шляхі іх укаранення ў сучасную медыяпрастору. Акцэнты зроблены на развіцці сацыяльных сетак і месенджараў сродкаў масавай інфармацыі, абарону інфармацыйнай прасторы на заканадаўчым узроўні, развіцці аўтарскай журналістыкі, захаванні нацыянальнага кнігавыдання.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Уладзімір Пярцоў заявіў, што інфармацыйная вайна не скончылася. «Вы знаходзіцеся на перадавой гэтай інфармацыйнай вайны, і напярэдадні рэферэндуму гэтае супрацьборства павялічылася, — канстатаваў Уладзімір Пярцоў. — Былі вылучаны грошы, гэта відаць па прасоўванні дэструктыўнага кантэнту, хлусні на ўсіх лічбавых платформах. Дзякуй богу, мы сталі крыху больш загартаванымі ў гэтым плане. Людзі сталі мудрэйшымі, кіруючыся жыццёвым вопытам, зразумелі, што ўсё, аб чым нам у 2020-м годзе трубілі і выдавалі за сенсацыйную праўду, аказалася хлуснёй. І ўжо давер да такіх фэйкамётаў у нашым грамадстве дастаткова нізкі. Да таго ж мы бачылі дастаткова рэзкае зніжэнне спажывання падпісак на альтэрнатыўныя СМІ. Гэта добрая тэндэнцыя, магчыма, даволі балючага, але здаровага вылечвання грамадства, атрымання такога антыдоту тым фэйкам у эпоху постпраўды, якую мы назіраем».

— Самае галоўнае, што дзяржаўныя СМІ задаюць парадак дня, — звярнуў увагу намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі. — Мы цяпер не азіраемся, глядзім толькі ўперад. Гэты рух дазваляе нам у пэўнай меры аб'ектыўна прагназаваць на перспектыву сітуацыю, якая ў тым ліку адбываецца і на знешніх контурах, і ўнутры краіны. Аўтарская журналістыка сябе апраўдала. З нашых журналістаў атрымліваюцца добрыя грамадскія лідары меркаванняў. У гэтым сэнсе беларуская журналістыка сур'ёзна падрасла.

Ігар Луцкі анансаваў фінал рэспубліканскай асветніцкай акцыі «У рэжыме праўды», які адбудзецца ў суботу ў Палацы спорту. «Мы прадставім аўтарскія тэлевізійныя праекты, — паведаміў Ігар Луцкі. — Нашы журналісты, аўтары выйдуць у прамы кантакт з аўдыторыяй. Можна будзе выказаць свой пункт гледжання. Акцыя праходзіць у межах рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Кожны зможа выказаць свой пункт гледжання як у межах гэтай акцыі, так і галасавання, якое пройдзе 27 лютага. Мы павінны падтрымаць тыя пазітыўныя змены, якія ўносяцца ў дзеючы Асноўны Закон. Мы разам павінны рухацца ў будучыню. Абноўленая, дапоўненая Канстытуцыя дазволіць гэта зрабіць».

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».