Вы тут

Петрышэнка: Дзяржаўныя СМІ ўмацавалі лідзіруючае становішча ў медыяпрасторы


Дзяржаўным СМІ архіважна не аслабляць напор, захаваць і ўзмацніць пазіцыі, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на падагульняючай калегіі Міністэрства інфармацыі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Паводле яго слоў, у цэлым галіна ў 2021 годзе пастаўленыя задачы выканала. «Міністэрствам прадоўжана сістэмная работа ў медыясферы, забяспечана дзейснае ўзаемадзеянне са СМІ ўсіх узроўняў», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, дзяржаўныя СМІ ўмацавалі лідзіруючае становішча ў медыйнай прасторы краіны. «Аператыўна выстройваецца інфармацыйны парадак дня і абнаўляецца кантэнт навін, максімальна прадумана фарміруецца аналітычны складнік. Хуткасць рэакцыі на актуальныя падзеі, вострыя рэпартажы і каментарыі на злобу дня сталі адметнай рысай нашых СМІ. Архіважна не аслабляць напор, захаваць і ўзмацніць гэтыя пазіцыі», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што галіна ў цэлым справілася з задачамі, якія стаялі перад ёю ў мінулым годзе. «Ёсць поспехі, дасягненні, ёсць аб’ектыўныя цяжкасці. Але я абсалютна перакананы: сёння можна і трэба працаваць яшчэ больш эфектыўна і на больш сучасным узроўні. І патэнцыял росту ў вас ёсць, — дадаў ён. — Усё, чаго ўдалося дасягнуць у мінулым годзе, — вынік вашай працы, вашага прафесіяналізму, цвёрдай грамадзянскай пазіцыі. Упэўнены, усе пастаўленыя на бягучы год задачы вы зможаце паспяхова вырашыць, усе намечаныя планы рэалізаваць з поўнай аддачай».

Учора прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства інфармацыі па выніках работы галіны ў 2021 годзе і асноўных задачах ведамства на 2022-і. Яна прайшла ў камбінаваным фармаце: афлайн — у Доме прэсы ў Мінску, а прадстаўнікі рэгіёнаў падключыліся да мерапрыемства анлайн.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.