Вы тут

У Расіі з удзелам Лукашэнкі і Пуціна прайшлі стратэгічныя вучэнні з запускам гіпергукавых ракет


Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 19 лютага прынялі ўдзел у трэніроўцы па кіраванні Узброенымі Сіламі Расіі, падчас якой прайшло вучэнне сіл стратэгічнага стрымлівання, паведамляе БелТА.


Кіраўнікі дзяржаў сачылі за вучэннямі з Сітуацыйнага цэнтра Прэзідэнта Расіі ў Крамлі.

Як далажыў прэзідэнтам міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, у час вучэння адпрацоўваюцца пытанні кіравання ядзернай зброяй і зброяй павышанай патэнцыйнай небяспекі. Паводле яго слоў, да манеўраў прыцягнуты падраздзяленні Паветрана-касмічных сіл, Паўднёвай ваеннай акругі, Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, Паўночнага і Чарнаморскага флатоў.

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі Валерый Герасімаў у сваю чаргу далажыў, што асноўная мэта манеўраў — адпрацоўка дзеянняў стратэгічных наступальных сіл па нанясенні гарантаванай паразы саперніку.

У час вучэння былі здзейснены пускі гіпергукавых ракет авіяцыйнага ракетнага комплексу «Кінжал» і гіпергукавых супрацькарабельных крылатых ракет «Цыркон». Задачы, прадугледжаныя падчас правядзення вучэння сіл стратэгічнага стрымлівання, выкананы ў поўным аб’ёме, усе ракеты паразілі прызначаныя цэлі, пацвердзіўшы зададзеныя характарыстыкі.

Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ, БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.