Вы тут

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове прайшла ў НАН Беларусі. Фотарэпартаж


Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы адбылася 22 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.


Дыктоўка праходзіла ў адной з аўдыторый бібліятэкі. Таксама вялася прамая трансляцыя праз платформу ZOOM, па якой перадаваўся тэкст. У рэжыме анлайн зарэгістравалася каля тысячы чалавек. 

Дыктоўку напісалі прадстаўнікі розных узростаў (ад 10 да 80 гадоў) і розных прафесій. Больш за тое, сярод удзельнікаў былі не толькі грамадзяне нашай краіны, але нават жыхары Кіпра. 

Кожнаму выпаў шанец праверыць свой узровень валодання беларускай літаратурнай мовай. Дыктаваўся адаптаваны тэкст паводле Тараса Хадкевіча. Удзельнікі с самымі лепшымі вынікамі атрымалі сертыфікаты аб удзеле і памятныя падарункі. 

Напісаць тэкст без адзінай памылкі атрымалася ў Каралёва Аляксандра, малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.

Аляксандр Каралёў.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?